У гэты дзень можна будзе пагартаць і набыць знакамітыя кнігі "Зямля сілы. Белавежская пушча", "Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь - Масква". Цягам 2010 года выйшлі такія энцыклапедыі, як "Культура Беларусі. Т.1", "Археалогія Беларусі. Т.1", "Вялікае Княства Літоўскае. Т.3", "Рэгіёны Беларусі. Брэсцкая вобласць", ды многія іншыя.
"Два мерапрыемствы на год адбываюцца ў рэспубліцы, дзе можна прадставіць нашы кнігі не для вузкага кола аматараў, а для вялікай аўдыторыі: гэта Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш і Дзень пісьменства, - заўважае галоўны рэдактар "Беларускай энцыклапедыі" Валянціна Языковіч. - На такіх масавых святах мы знаёмімся з чытачамі, дэманструем навінкі. Гэта вельмі добрая традыцыя, якую мы будзем з задавальненнем падтрымліваць надалей".