Пра Беларусь і не толькі

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Аўтар кнігі “Помнікі сусветнай спадчыны” Уладзімір Кісель будзе ўдзельнічаць у яе прэзентацыі на Дні пісьменства.

/i/content/pi/cult/285/4584/grunvald.jpg

Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара выдавецтва "Беларусь" Валянціна Пінчук. Выданне заваявала дыплом I ступені на Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі". Яно змяшчае выявы помнікаў, якія былі ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

"Сёлета мы выпусцілі кнігу, якую я лічу нашым поспехам: гэта "Ваяры Грунвальдскай бітвы" гісторыка Юрыя Бохана, - дадае Валянціна Пінчук.- Яркае афармленне, шмат ілюстрацый, звесткі пра падзеі канца XII- сярэдзіны XVI стагоддзяў прывабліваюць шматлікую чытацкую аўдыторыю. Адным са знакавых можна назваць выданне Лідзіі Кузьміной "Павел Сухой і яго крылатыя шэдэўры": яно распавядае пра нашага земляка - канструктара самалётаў".