Што вучаць з задавальненнем?

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Асабліва шмат навінак ад выдавецтва “Вышэйшая школа” — на паліцах з падручнікамі па замежных мовах.

/i/content/pi/cult/285/4583/978-985-06-1784-2.jpg

Па традыцыі, шмат падручнікаў і дапаможнікаў выпусцілі выдаўцы для навучэнцаў ПТВ, ССНУ, ВНУ. Усё больш падобных выданняў суправаджаюцца электронным дадаткам. Асабліва гэта тычыцца падручнікаў па замежных мовах. У такім рэчышчы вельмі цікавая навінка выдавецтва - падручнік беларускай мовы для замежных навучэнцаў "Беларуская мова? З задавальненнем!". Гэтае выданне, дзякуючы дадатку з фонаматэрыяламі, робіць магчымым вывучэнне беларускай мовы з нуля.

Дарэчы, выдавецтва заўсёды ішло ў нагу з часам. На запісах электронных дадаткаў тут не спыняюцца: у "Вышэйшай школе" распачалі выпуск аўдыёпадручнікаў для самастойнага навучання. Чаго вартая адна толькі "Англійская за рулём", распрацаваная для трох узроўняў ведання мовы!

 Цікавым і новым для выдавецтва праектам стала серыя "Сучасныя беларускія кампазітары". Сёлета ўжо выйшлі чатыры кнігі: пра Ігара Лучанка, Яўгена Глебава, Андрэя Мдзівані і Сяргея Картэса.