Узнагароды кніжнага года

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

“Кніжны” год для выдавецтва “Мастацкая літаратура” стаў даволі плённым на ўзнагароды. Адна толькі кніга “Ніколі не забудзем” узяла Гран-пры на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2010” і дыплом І ступені ў намінацыі “Перамога” на Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” дзяржаў — удзельніц СНД.

/i/content/pi/cult/285/4582/karatkievic_lebiadziny_skit.jpg

Цікавым для чытача будзе і чарговае выданне "Мастацкай літаратуры" з серыі "Жыццё знакамітых людзей" - "Летапісец эпохі", - прысвечанае Івану Шамякіну. У ім змешчаны інтэрв'ю з мэтрам беларускай літаратуры, успаміны яго родных і блізкіх, аўтарскія эсэ.

Адметнай рысай для "Мастацкай літаратуры" стаў і запуск новай серыі - "Беларусь музычная". Першай кнігай стала выданне пра Яўгена Глебава.

Парадавала сёлета "Мастацкая літаратура" і маленькага чытача, выпусціўшы "Лебядзіны скіт" Уладзіміра Караткевіча. Ілюстраваннем кнігі займаўся беларускі мастак Мікола Купава, які стварыў цудоўныя малюнкі да кожнай казкі.