Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста РСФСР Пятра Тадароўскага.

№ 35 (955) 28.08.2010 - 03.09.2010 г

"Дзякуючы шматграннаму таленту, жыццёваму вопыту і нястомнай творчай працы Вы ўнеслі значны ўклад у сучаснае мастацтва і атрымалі прызнанне як знакаміты рэжысёр, сцэнарыст, аператар і кампазітар, чые фільмы сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, творчасць Пятра Тадароўскага карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Беларусі. "Перакананы, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць пашырэнню культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў Пятру Тадароўскаму моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі і дабрабыту на доўгія гады.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь