Дабрачынныя канцэрты, зладжаныя Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, знайшлі водгук у сэрцах беларусаў. Ні з чым не параўнальная энергетыка песень гурта пад час канцэртаў літаральна не давала сядзець на месцы.
"Настрой выканаўцы заўсёды залежыць ад рэакцыі залы, - зазначыў саліст гурта Хасэ Луіс Бермудэс. - З беларусамі нам сапраўды пашанцавала. Такой цудоўнай сустрэчы мы нават не чакалі: пад час нашага выступлення на Кастрычніцкай плошчы людзі танчылі разам з намі, гучна падпявалі, нягледзячы на, падавалася б, істотны моўны бар'ер. Але гэта зразумела: народы Венесуэлы і Беларусі - братэрскія. І тое - вялікі гонар: падзяліцца з вамі нашымі песнямі".
Дарэчы, падарункі ад сяброў з Венесуэлы канцэртамі не абмяжуюцца: ужо ў верасні ў Мінску пройдзе выстаўка мастацкіх твораў з выявамі флоры лацінаамерыканскай краіны.
Дар'я ДАНІЛЕВІЧ