“Нараджэнне” помніка

№ 35 (955) 28.08.2010 - 03.09.2010 г

Скульптар Валерый Кандраценка якраз быў у ліцейным цэху, калі завіталі карэспандэнты “К”, каб зазняць стварэнне помніка персанажам “Палескай хронікі”, які ўпрыгожыць Хойнікі ў Дзень беларускага пісьменства.

/i/content/pi/cult/284/4559/pic_32.jpg- Сачу, як заліваюць пастамент,- распавёў Валерый Андрэевіч. - Рабочыя тут- вельмі адказныя, прафесіяналы сваёй справы, але хочацца бачыць усе этапы "нараджэння" свайго "дзіцяці". Праз некалькі дзён павязём пастамент на ўстаноўку. З радасцю ўзяўся за працу над гэтым праектам, бо сам родам з Гомеля, і, такім чынам, мы з Іванам Мележам ды героямі "Палескай хронікі"- землякі. Спадзяюся, помнік з чатырма фігурамі мележаўскіх герояў стане папулярным месцам адпачынку ў жыхароў Хойнікаў і пасля свята. Напрыклад, каля яго могуць фатаграфавацца і маладажоны, бо каханне Васіля ды Ганны - адно з самых светлых апісанняў у беларускай літаратуры.

На здымках: ідзе адліўка элементаў будучага помніка; В.Кандраценка.

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"