Апошні год — ён цяжкі самы?

№ 35 (955) 28.08.2010 - 03.09.2010 г

Выязная калегія Міністэрства культуры прааналізавала рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_23.jpgГэтым разам выязная калегія на чале з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам працавала на Брэстчыне, дзе на сёння рэалізаваны далёка не ўсе пункты  згаданай Дзяржпраграмы. Але ў "геаграфічны змест" аналітычнай часткі мерапрыемства трапіла, натуральна, кожная з абласцей рэспублікі. І, як неаднаразова падкрэслівалася ў той дзень, сур'ёзнага аналізу вымагала важкасць аграгарадоцкай стратэгіі, што застаецца ў полі дзяржаўных інтарэсаў адной з лёсавызначальных для сённяшняй і заўтрашняй Беларусі... Але спярша супрацоўнікам Міністэрства культуры, членам калегіі, кіраўнікам упраўленняў і аддзелаў культуры калегі з Брэстчыны паказалі шэраг аграгарадкоў вобласці.

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_24.jpg

Дзі-джэйскія мары

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_26.jpgПрадэманстравалі, натуральна, лепшае. Да прыкладу, аграгарадок "Мір" Баранавіцкага раёна. Новы статус вёска атрымала на першым годзе дзеяння Дзяржпраграмы, у 2005-м, калі, як вядома, фінансаванне вясковых праектаў было досыць сціплым. "Мясцовы СДК, узведзены яшчэ ў 1980-х, - узор таго, як трэба захоўваць матэрыяльную базу", - патлумачыў начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгор Бысюк. Так, Мірскі дом культуры ўражвае лесвічнымі дыванамі і вітражнай шматколернасцю. Дый творчы змест установы - досыць ёмісты: план па аказанні платных паслуг сёлета будзе выкананы. Дарэчы, мастацкім кіраўніком аднаго з мясцовых народных калектываў - "Мірскія музыкі" - з'яўляецца намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Анатоль Філанчук...

Хапае тут, як аказалася, і праблем. Першая тычыцца тэхнічнай узброенасці СДК. Кіраўнік музычнай часткі дыскатэк Дзяніс Тарапаў прызнаўся, што дыскатэчная апаратура - спрэс зношаная і патрабуе замены. Не будзе лішнім і кандыцыянер для танцавальнай залы, якая не мае вокнаў і пад час летняй спёкі не адпавядае санітарным нормам адп/i/content/pi/cult/284/4555/pic_29.jpgачынку. Кіраўнік СДК Зоя Філанчук пагаджаецца, што пры вырашэнні гэтых пытанняў аддача ад дыскатэчных паслуг была б значна большай...

У раёне - 13 аграгарадкоў. Згодна з Дзяржпраграмай, сёлета трэба здаць яшчэ тры. Дзялянка працы - не з малых.

"Паланез" на Агінскім

Адзін з абавязковых пунктаў Дзяржпраграмы - няўхільнае адраджэнне і захаванне гістарычнай спадчыны, сканцэнтраванай у сельскіх рэгіёнах. Таму ў Івацэвіцкім раёне калегія скіравалася ў Косава: да палаца Пуслоўскіх і Дома-музея Тадэвуша Касцюшкі. Пра рэстаўрацыю першага і грамадска-культурную каштоўнасць другога "К" пісала шматкроць. Спыніцца ж хачу на іншым: на анімацыйнасці, на інтэрактыўным тэатралізаваным "ажыўленні" тэрыторыі, прылеглай да знакавых аб'ектаў гісторыі і культуры (тэму гэтую "К" таксама ўзнімала неаднаразова).

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_27.jpgДык вось, тэрыторыю ля музея ў Косаве рэжысёр народнага тэатра Івацэвіцкага ГДК Валянціна Куліцкая ператварыла ў творчую прастору для рэгулярнай рэалізацыі ўласных крэатыўных задум. На падыходзе да сядзібы Касцюшкаў гасцей сустракае тэатралізаваная дзея, у якой бярэ ўдзел не адзін дзесятак самадзейных артыстаў. Вось Тадэвуш - маленькі і летуценны, а вось - ужо юнак, захоплены думкамі аб усясветнай справядлівасці і ўзяты ў палон усеабдымным каханнем. Ад музея тэатралізацыя пераносіцца на выспачку ля карчмы "У Тадэвуша", аточаную маляўнічымі затокамі. І ўсё гэта - пад "Паланез" Агінскага, спевы, вытанчаную харэаграфію... А ля косаўскага палаца нас сустрэла дырэктар мясцовага ДК Людміла Малчановіч у строі і абліччы... графіні Пуслоўскай... Убачанае натуральным чынам звярнула агульную гаворку на далейшае і больш інтэнсіўнае развіццё рэгіянальнага турызму, без якога заўтрашні дзень беларускай вёскі і не ўявіць. Сапраўды, на такую "прынаду", як у Косаве, з гатоўнасцю "клюне" самы разбэшчаны цікавосткамі падарожнік. Рыгор Бысюк дарэчы заўважыў, што на недалёкім ад Косава Агінскім канале пачаў дзейнічаць экскурсійны катэр "Паланез"...

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_31.jpgНішу заняла "Папараць-кветка"

Ля палаца Сапегаў у Ружанах - турыстычны вір. Сярод шматлікіх экскурсій - і польская, якая з імпэтам фатаграфуецца разам з самадзейнымі артысткамі народнай студыі моды "Папараць-кветка", што ў інтэрактыўным фармаце прэзентуе сярэднявечныя строі. Але гэты анімацыйны крэатыў прыналежыць, на жаль, не аддзелу культуры Пружанскага райвыканкама, а Пружанскаму цэнтру школьнай творчасці. Супрацоўніцтва сістэм адукацыі і культуры - рэч цудоўная, але ж першынство ў "анімацыйным" абслугоўванні турмаршрутаў павінны трымаць, як ні круці, культработнікі... Старшыня Пружанскага райвыканкама Аляксандр Юркевіч паведамляе, што рэстаўрацыя палаца Сапегаў вядзецца за кошт раённых сродкаў, а хацелася б, каб аб'ект увайшоў у інвестыцыйную праграму. Далей кіраўнік раёна паведаміў, што Дзяржпраграмай прадугледжана ўзвесці на Пружаншчыне 21 аграгарадок; 18 ужо здадзены. Вёска Мокрае стала нядаўна аграгарадком. Тут мы пабачылі імправізаваны кірмаш ля адрамантаванага ўжо СДК, а таксама дыхтоўны навучальна-педагагічны комплекс з шыкоўным басейнам. А ў аграгарадку "Кляпацкі", у СДК, на рэканструкцыю якога было выдаткавана ледзь не чатыры мільярды рублёў, прайшло пленарнае пасяджэнне выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_30.jpgРаботы - шмат, а сродкаў не хапае

Старшыня Пружанскага райвыканкама Аляксандр Юркевіч зазначыў у сваёй прамове, што большасць праблем пры рэалізацыі Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла звязана, на яго погляд, з захаваннем рэгіянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Маўляў, калі гэтае пытанне не трапіла ў пэўную рэспубліканскую праграму, яно так і застанецца нявырашаным. Іншым разам ратуе мясцовы энтузіязм, але ў асноўным палацы і сядзібы працягваюць знікаць. Праблема - агульнарэспубліканская... А калі казаць пра раён, дык, да прыкладу, неўзабаве знікне унікальная драўляная званіца ў Шэрашаве, якой ужо больш за 300 гадоў. Яе, натуральна, трэба закансерваваць, але бюджэтных сродкаў на гэта не стае.

Пад здачу трох сёлетніх аграгарадкоў, па словах Аляксандра Юркевіча, раён бярэ немалыя крэдыты. А за гады дзеяння Дзяржпраграмы ў развіццё раённай культуры ўжо ўкладзена 23 мільярды рублёў...

Да начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Рыгора Бысюка пасля ягонай прамовы звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка: "Давайце гаварыць пра сённяшнія праблемы, бо да завяршэння дзеяння Дзяржпраграмы засталіся лічаныя месяцы. А па вобласці за гэты год ніводнай установы новага тыпу не створана, ніводнага, як і летась, Дома рамёстваў не з'явілася, мабільная сетка так і не сфарміравана канчаткова..." Рыгор Бысюк, у сваю чаргу, запэўніў, што ўсе заданні Дзяржаўнай праграмы вобласць цягам гэтых месяцаў выканае. Дом рамёстваў адкрываецца ў Камянецкім раёне. Будуць набыты і мабільныя ўстановы культуры.

Начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народн/i/content/pi/cult/284/4555/pic_29.jpgай творчасці Міністэрства культуры Уладзімір Шавялёў гаварыў пра агульнарэспубліканскі ход выканання Дзяржпраграмы. Як ён зазначыў, праблемы тут пачаліся з мінулага года: недасягнутымі засталіся два кантрольныя паказчыкі. Першы - фарміраванне сеткі мабільных устаноў (станоўчыя вынікі тут - толькі па Гомельшчыне і Магілёўшчыне). Другі - неадкрыты Дом рамёстваў у Брэсцкай вобласці...

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла, у рэспубліцы было вызначана 25 аб'ектаў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны для ўзнаўлення і далейшага выкарыстання ў якасці музейных комплексаў і аб'ектаў культурна-забаўляльнай дзейнасці. Работы завершаны на 10 аб'ектах, а сёлета ў працу ўключаны толькі чатыры: два - на Гомельшчыне, столькі ж- на Міншчыне. Трывожная сітуацыя - на Гродзеншчыне: ні на адным з трох запланаваных аб'ектаў з 2005-га па 2010 год работы так і не пачаліся... Уладзімір Шавялёў канстатаваў: на сённяшні дзень ход выканання Дзяржаўнай праграмы ў рэспубліцы- нездавальняючы. Паказчыкі выканання кантрольных заданняў вагаюцца сёлета ад 7 да 25 працэнтаў.

Быў агучаны і такі факт: па стане на бягучы год, з 57 незавершаных аб'ектаў культуры, размешчаных у аграгарадках, работы трэба правесці на... 52. У тым ліку па Брэсцкай вобласці такіх пераходных аб'ектаў аж 17. А незавершанага будаўніцтва няма толькі на Гомельшчыне і Міншчыне.

/i/content/pi/cult/284/4555/pic_28.jpgАптымізацыя рамонтаў: за і супраць

Зайшла гаворка і пра аптымізацыю рамонтных работ пры недахопе фінансавання. Начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры краіны Віктар Рымашэўскі распавёў, што такая аптымізацыя была праведзена пры ўзвядзенні Мірскага замка: затратная частка скарацілася не ў шкоду рэстаўрацыі. Міністр культуры запярэчыў: маўляў, калі пачнём аптымізаваць расходы па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў культуры ў рэгіёнах, дык прыйдзем да таго, што абмяжоўвацца будзем пабелкай, а праз пэўны час зноў станем енчыць пра неабходнасць рамонту. Задача міністэрства тут - выключна канкрэтная, падкрэсліў Павел Латушка: неабходна сабраць інфармацыю па рэгіёнах аб тым, колькі сродкаў патрэбна на рамонт, і падрыхтаваць адпаведны ліст ва Урад.

Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская зазначыла, што 8 аграгарадкоў знаходзяцца сёння, так бы мовіць, у рабоце, завяршэнне якой - цалкам рэальнае, а на 4 аб'ектах справа "замарозілася" з-за адсутнасці фінансавання.

Патрэба Гомельшчыны ў "рамонтных" грошах, па каштарысных разліках, як зазначыў начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Чумакоў, - 53 мільярды рублёў. У наяўнасці ёсць толькі 20, і выдаткавалі іх адносна нядаўна. Таму цяпер вобласць аўральна нарошчвае тэмпы дзейнасці. Прыкладна такая ж сітуацыя - і па Гродзеншчыне, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Маціевіч, але капітальныя рамонты на гэты год не планаваліся, адно толькі - бягучыя...

Да канца года кантрольныя паказчыкі Дзяржпраграмы, па словах намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Эдуарда Багдановіча, будуць дасягнуты. Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Ігар Кузняцоў у агульнай гаворцы пра аптымізацыю нібыта кропку паставіў: летась на рамонты не хапала па вобласці 17 мільярдаў рублёў, сёлета ж, на пачатку года, гэтая сума была атрымана. Таму работы вядуцца цяпер на 22 аб'ектах культуры ў 15 населеных пунктах, і ў аптымізацыі гэтай дзейнасці няма ніякай патрэбы.

З гэтай нагоды каштоўным падаецца пункт гледжання начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Сінкаўца: "Мы пытанні фінансавання рамонтных работ пачалі ўзнімаць на ўзроўні кіраўніцтва Магілёўшчыны з пачатку года. Былі выкарыстаны грошы і з раённых бюджэтаў... Выкананне Дзяржпраграмы- справа агульная, таму тандэм "культработнік - кіраўнік"- абавязковы".

Такім чынам, выснова з усяго вышэйсказанага можа быць адзіная: менавіта на мясцовым узроўні ўсе пытанні фінансавання рамонтных работ могуць быць вырашаны найбольш эфектыўна і аператыўна.

Не шанц, а - магчымасць /i/content/pi/cult/284/4555/pic_25.jpg

Пра ролю Дзяржпраграмы ў эвалюцыі вясковага жыцця гаварыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык.

Міністр культуры Павел Латушка яшчэ раз звярнуў увагу прысутных, што Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 - 2010 гады - не выпадковы шанц, а планавая магчымасць узняць дух рэгіянальнай культуры, змяніць свядомасць сельскага жыхара, пераўтварыць ягонае жыццё. І гэтая магчымасць выкарыстоўваецца напоўніцу. Але працы, як паказала выязная калегія, яшчэ шмат, і галоўнай задачай дня застаецца безумоўнае і няўхільнае забеспячэнне выканання ўсіх планавых паказчыкаў Дзяржпраграмы. Начальнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў нясуць за гэта персанальную адказнасць. Кантроль з боку Міністэрства культуры будзе надзвычай жорсткім. І на бліжэйшым пасяджэнні калегіі Мінкультуры будуць заслуханы справаздачы начальнікаў упраўленняў аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржпраграмы.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"