Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Паклонімся вялікім тым гадам…
22 чэрвеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылася канферэнцыя “Паклонімся вялікім тым гадам”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны і іншыя сведкі першых ваенных дзён падзяліліся сваімі ўспамінамі. Сярод іх слухачоў былі вайскоўцы Мінскага гарнізона, сталічная моладзь.
Абарона дыплома: замер патэнцыялу
Скончыліся абароны дыпломных работ сёлетніх выпускнікоў мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Гэтая падзея — адна з найбольш цікавых у мастацкім жыцці краіны. І таму на кожнай абароне вельмі людна: калі ж яшчэ будзе магчымасць папрысутнічасць на “таінстве нараджэння” новых мастакоў? Сёлета выпушчаны ў свет дваццаць шэсць маладых творцаў. Гэта вынік працы чатырох асноўных кафедр факультэта — жывапісу, графікі, скульптуры і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Канцэпцыя — не догма. Але…
У спякотную суботу 16 чэрвеня ў Мірскім замку адбылася навукова-практычная канферэнцыя, падчас якой абмяркоўваліся канцэпцыя яго рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі, дэманстраваліся нядаўна знойдзеныя гістарычныя матэрыялы пры жыхароў Міра і падзеі, што ўзрушвалі ціхае беларускае мястэчка. Слова бралі супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея РБ, археолагі-даследчыкі Мірскага замка, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Старшыняваў на канферэнцыі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзімір Пракапцоў.
Купалле з Еўропай
Купалле, як вядома, святкуюць усе славяне — толькі ў розны час. У нас папараць-кветка расцвітае ў ноч з 6 на 7 ліпеня. У Еўропе “купаляць” раней — 24 чэрвеня. Таму заўтра ўночы ў нас ёсць цудоўная магчымасць адзначыць Купалле разам з Еўропай, але — па-беларуску. Ці, дакладней, “па-дарафееўску”, наведаўшы Мірскі замак, ля муроў якога і адбудзецца “Купалле Ірыны ДАРАФЕЕВАЙ: фестываль стыхій” — грандыёзнае шоу, заснаванае на сінтэзе ўсіх відаў мастацтва ў спалучэнні са спортам.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»