Ёй стане спектакль "Дзева і смерць" А.Дорфмана ў пастаноўцы знакамітага кінарэжысёра Кшыштафа Занусі. Першыя паказы псіхалагічнага трылера ў дзвюх дзеях адбудуцца 21 і 22 верасня. Зрэшты, увесь верасень мае быць насычаным прэм'ернымі спектаклямі сезона мінулага. Сярод іх - "Пане Каханку", "Эсфір", "Рускія вадэвілі". Нагадаем, сезон у Горкаўскім тэатры адкрываецца 7 верасня.