“Белая вежа” для гледача

№ 35 (955) 28.08.2010 - 03.09.2010 г

XV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" парадуе гледача сёлета ўдасканаленым сервісам.

З гэтага года заказваць білеты на спектаклі форуму можна праз Інтэрнет. Асабліва парадуе навіна аматараў фестывалю з далёкіх ад Брэста населеных пунктаў. Замест пошуку спецыяльных кас карыстальнікам Сеціва дастаткова зайсці на старонку Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і аформіць заяўку на білет у раздзеле "Белая вежа". Тут жа можна азнаёміцца з поўнай праграмай фестывалю, часам і месцам паказу спектакляў, дакладным коштам білетаў.

Пасля афармлення запыту для пацвярджэння заяўкі, як паведамілі "К" у тэатры, на сувязь з гледачом будзе выходзіць касір.

Д.Д.