З гэтага года заказваць білеты на спектаклі форуму можна праз Інтэрнет. Асабліва парадуе навіна аматараў фестывалю з далёкіх ад Брэста населеных пунктаў. Замест пошуку спецыяльных кас карыстальнікам Сеціва дастаткова зайсці на старонку Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і аформіць заяўку на білет у раздзеле "Белая вежа". Тут жа можна азнаёміцца з поўнай праграмай фестывалю, часам і месцам паказу спектакляў, дакладным коштам білетаў.
Пасля афармлення запыту для пацвярджэння заяўкі, як паведамілі "К" у тэатры, на сувязь з гледачом будзе выходзіць касір.
Д.Д.