Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ТВАЯ ДАБРАЧЫННАСЦЬ АД СЛОЎ — “НЕ ЗАБЫЦЬ!“
У адпаведнасці з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Прымі ўдзел ва ўсенародным будаўніцтве аб’екта Памяці, Славы і Гонару нацыі!
Фундамент для Памяці
Наша газета неаднойчы ўжо пісала пра ўзвядзенне знакавага для кожнага беларуса новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Нагадаем, што, згодна з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, 1 красавіка бягучага года быў адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак, каб любы ахвотны мог зрабіць унёсак у будоўлю гэтай знакавай для нашай краіны установы.
Ставілі тэатры… ”багаж”
Сцэнічны сезон праз спробу аналізу Акідваючы вокам плён мінулага тэатральнага сезона, прыгадала біблейскую прытчу пра фараона, якому прыснілася аднойчы, нібыта выйшлі з ракі сем тлустых кароў, а за імі — сем худых, што з’елі тлустых кароў, але самі большымі не сталі. Сцэнічны прадукт апошняга года нагадвае акурат гэтых худых кароў: немагчыма аспрэчыць факт іх з’яўлення і наяўнасці, аднак “тлустасці” ніводная з іх так і не прынесла ні сабе, ні агульнаму творчаму жыццю краіны. У чым жа прычына такой пасіўнасці? І ці ёсць перспектывы для актывізацыі тэатральнага працэсу ў сталіцы і рэгіёнах? Паспрабуем прааналізаваць сітуацыю, засяродзіўшыся не столькі на гучных прэм’ерах, колькі на “ўнутраных”, але ад таго не менш важных, фактах жыцця айчыннай сцэны. У віхуры фестываляў
Сфера купала
Ва Усходняй Еўропе сферычныя формы ўжываліся пры будаўніцтве курганоў. Балцкія і славянскія плямёны, што прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Беларусі ў VII ст. да н.э. - VII ст. н.э., пакінулі пасля сябе мноства курганных збудаванняў. Многія з іх захаваліся да цяперашняга часу. Кароткі агляд традыцыйных відаў купалаў у розных кутках Беларусі прапануем у гэтым нумары.
Вердыкт куратара, або Як пазбыцца комплексу “непрызнанага генія”?
За апошні год інтэнсіўнасць падзей у тым сегменце айчыннай культуры, які многія называюць contemporary art, пабіла ўсе рэкорды ў не вельмі доўгай гісторыі з’явы. Беларусь заявіла пра ўдзел у Венецыянскай біенале, у Мінску прайшлі некалькі буйных фестываляў (прычым — на вельмі паважных пляцоўках), нарэшце адкрылася спецыялізаваная галерэя… Яшчэ адна падзея засталася пакуль незаўважанай у шырокіх колах: беларускім сучасным мастацтвам зацікавіўся куратар міжнароднага калібру.
“Сіндром турцэнтра” нібы не праяўляецца, але...
Працуючы з картай над падрыхтоўкай маршруту, прыходзіш да дзіўнай высновы: па волі лёсу і людзей, ацалелыя гісторыка-культурныя цікавосткі размешчаны на Беларусі досыць кампактна, утвараючы своеасаблівыя турыстычныя зоны, якія ўжо самі сабою натхняюць на ідэі маршрутаў і паслуг. Ды, на жаль, пакуль гэта — толькі ідэі. Брычку, што вязе экскурсантаў з адной шляхецкай сядзібы ў суседнюю, на беларускіх дарогах не сустрэнеш. Адпаведна, наяўнасць помнікаў спадчыны не надта ўплывае на жыццё і дабрабыт тых мясцін, дзе яны знаходзяцца. Хаця ў перспектыве ўплыў можа (і павінен) быць вызначальным. Уласна, гэта адна з прычын, па якой беларуская дзяржава надае такую ўвагу развіццю турызму. Агледзеўшы ў першыя дні велатура толькі некаторыя з адметнасцей аднаго такога “анклаву”, размешчанага на захад ад Камянца, рушылі да іншага — Пружанскага. Але перад гэтым, натуральна, не абмінулі ўвагай і знакаміты “Камянецкі слуп”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»