Аляксандр КОЛБЫШАЎ, кінарэжысёр: “Куды ж без асобы?”

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

— Праблем у беларускім кінематографе нямала, і, што непакоіць, колькасць іх пакуль не змяншаецца. Для мяне ж галоўным сённяшнім недахопам застаецца адсутнасць асобы ў кіно. Так, не стае добрага сцэнарнага матэрыялу, так, не хапае матэрыяльных сродкаў, але сапраўдны рэжысёр заўжды знойдзе адэкватнае мастацкае рашэнне ўсіх гэтых пытанняў. А асобы з неба не падаюць. І для таго, каб іх адшукаць, адбіраць, вучыць, выхоўваць, трэба найперш любіць кіно і людзей, якія ў ім працуюць. Віктар Тураў, Міхаіл Пташук, Ігар Дабралюбаў былі складанымі людзьмі. Але гэта былі Асобы, яны ўмелі паважаць сябе і сваю творчасць. Таму і кіно было нацыянальным, прымушала гледача задумацца над самаідэнтыфікацыяй.