Музыканты чарговы раз прадэманстравалі дакладнасць ансамблевай ігры, філіграннасць яе адценняў. Гучалі арыгінальныя творы і апрацоўкі П.Піцыгоні, Я.Глебава, А.Цыганкова, С.Сіроціна, М.Маліноўскага.
Удзельнікі "Мелодыі" - настаўнікі музычнай школы. Мастацкі кіраўнік калектыву - выкладчык установы Леанід Равуцкі. Нарадзіўся ён у Баранавічах. У 1967 годзе скончыў тут музычную школу, потым - Мінскае музычнае вучылішча. На працу быў накіраваны ў Талачын, адсюль яго прызвалі ў войска. Пасля навучаўся ў сталічнай Кансерваторыі (клас Роберта Назаранкі). Вучыў дзяцей граць на баяне ў Салігорску. Шасцёра выхаванцаў Равуцкага сталі ў розныя гады лаўрэатамі конкурсу імя І.Жыновіча. А вучань Максім Ракач на Міжнародным конкурсе выканаўцаў на акардэоне і баяне ў Германіі атрымаў Першую прэмію. За сваю працу выкладчык-баяніст Леанід Равуцкі быў узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны".
У 1999-м Равуцкі вярнуўся ў Баранавічы. Пачалася гісторыя "Мелодыі"...
Валерый ПАЛІКАРПАЎ Баранавічы На здымках: ансамбль "Мелодыя" Баранавіцкай ДМШ № 1.