Паклонімся вялікім тым гадам…

№ 25 (791) 23.06.2007 - 29.06.2007 г

22 чэрвеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылася канферэнцыя “Паклонімся вялікім тым гадам”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны і іншыя сведкі першых ваенных дзён падзяліліся сваімі ўспамінамі. Сярод іх слухачоў былі вайскоўцы Мінскага гарнізона, сталічная моладзь.

 /i/content/pi/cult/121/451/Brest1.jpg
У фае Дома афіцэраў разгарнулася выстаўка “Пачатак…”, створаная на аснове унікальных фотадакументальных матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Яна адлюстравала саамы трагічны перыяд у гісторыі вайны — яе першыя месяцы, абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
Удзельнікі канферэнцыі ўбачылі свяшчэнныя рэліквіі Вялікай Айчыннай: сцяг 56-ай Маскоўскай стралковай дывізіі ўзору 1926 г., сапраўдную карту, якой карыстаўся падчас абароны Мінска палкоўнік С.Іоўлеў…
Пасля адбыўся вялікі канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік — падпалкоўнік Уладзімір Варапаеў). Прагучалі песні ваенных і пасляваенных гадоў: “Кацюша”, “Паклонімся вялікім тым гадам”, “Дзень Перамогі”, “Смуглянка”, “Цёмная ноч”, “Майскі вальс” і іншыя. У канцэрце бралі ўдзел заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Правалінскі, Леанід Некрашэвіч, Аляксандр Яравой, Анатоль Кузняцоў, Леанід Нікольскі, Тамара Раеўская.

Ул. інф.