З архіва Радзівілаў

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

Як паведаміла “К” прэсслужба Міністэрства культуры, 16 жніўня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі роду Радзівілаў: княгіняй Эльжбетай Радзівіл-Тамашэўскай, яе ўнукам Аляксандрам Тамашэўскім і яго жонкай Сільвіяй.

 Нашчадкі магнацкага роду прыехалі ў Беларусь з Варшавы з прыватным візітам. У праграму іх прабывання ўключаны паездкі ў Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама азнаямленне з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

 У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па пытаннях рэстаўрацыі Нясвіжскага замка. Княгіня Эльжбета Радзівіл-Тамашэўская прадставіла міністру культуры для азнаямлення фотаматэрыялы з сямейнага архіва. Высокая госця паабяцала наведаць Беларусь і ў наступным годзе.