З улікам банкаў даных адораных і таленавітых

№ 34 (954) 21.08.2010 - 27.08.2010 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 жніўня Указ № 427 “Аб унясенні дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2004 года № 354 і ад 29 лістапада 2005 года № 565”.

 

Гэты нарматыўны дакумент накіраваны на карэкціроўку шэрагу ўказаў Кіраўніка дзяржавы ў сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Беларусі ад 26 красавіка 2010 г. №199 "Аб некаторых пытаннях фарміравання, вядзення і выкарыстання банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі".

У мэтах стварэння ўмоў для прафесійнага і кар'ернага росту адоранай і таленавітай моладзі прадугледжваецца ўнясенне дапаўненняў ва Указ ад 26 ліпеня 2004 г. № 354 "Аб рабоце з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый". Цяпер пры фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў і перспектыўнага кадравага рэзерву будзе вывучацца, у тым ліку, інфармацыя аб грамадзянах, уключаных у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі.

Унесена дапаўненне таксама ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін", згодна з якім, грамадзянам, уключаным у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, прадастаўляецца права пазачарговага атрымання жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду на перыяд навучання.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь