Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Вучоныя, літаратары, мастакі, музыканты ў многім вызначаюць аблічча нашай краіны”
12 жніўня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў вялікай групе грамадзян дзяржаўныя ўзнагароды нашай краіны. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
СМАК “ЯБЛЫЧНЫХ ЭПІТЭТАЎ”
А іх, гэткіх трапных азначэнняў, паводле «Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы», як мінімум — з паўсотню. Бурштынавы, залацісты, румяны, сонечны, ясны, вымыты ў расе, крамяны, даспелы, наліўны, мядовы... Які спасаўскі яблычак пакаштуеце вы?
Спартак і Кітры ў горадзе фантанаў Ці ёсць у Ерэване Лебядзінае возера?
Сярод пераможцаў VI Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, што нядаўна прайшлі ў Ерэване, — сёлетнія выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, а цяпер ужо маладыя артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ігар АНОШКА (залаты медаль) і Аляксандра ЧЫЖЫК (сярэбраны). Гэтыя ўзнагароды тым больш дарагія, што нашы ўдзельнікі ўвайшлі ў гісторыю Дэльфійскіх гульняў як першыя пераможцы ў намінацыі “Акадэмічны танец”, якая ўзнікла на гэтым спаборніцтве толькі сёлета. Увогуле ж беларуская каманда прывезла з Арменіі, нагадаем, восем медалёў і тры дыпломы.
Венера Сяргея Заранкі “Ажыццяўленне натуры” ў пластычнай рэчаіснасці
Сяргей Заранка ўвайшоў у гісторыю рускага мастацтва як аўтар цудоўных партрэтаў сваіх сучаснікаў. У лепшых з іх глыбіня прачытання вобразаў спалучаецца з вельмі добрымі ведамі ўнутранай псіхалогіі мадэлі і надзвычайным майстэрствам валодання пэндзлем, якое было атрымана ў выніку добра засвоеных урокаў акадэмічнага жывапісу. Партрэты Заранкі і сёння ўражваюць надзвычай моцнай пластычнай “лепкай”, святланосным жывапісам і ілюзорным адлюстраваннем усіх атрыбутаў і аксесуараў, якія дапамагаюць максімальна раскрыць вонкавы выгляд мадэлі.
Пушчанскі “скансен” “сядзіб на продаж” Ці заквітнеюць ружы замест крапівы ў камянецкім Версалі?
Турпраект “К”: спадчына сядзіб у коле інтарэсаў Калісьці шляхецкія сядзібы былі асяродкамі культуры ва ўсіх яе вымярэннях — ад узвышанага да побытава-гастранамічнага. Але ў наш час лёс многіх з іх склаўся паводле аднолькавага сумнага сцэнарыя. Колькасць маёнткаў, што стаяць сёння закінутыя і паступова руйнуюцца, налічвае многія дзесяткі. Не так даўно па ініцыятыве беларускага Урада была распачата маштабная кампанія па перайначванні сумнага лёсу “нічыйных” сядзіб — праз пошук для іх гаспадароў. Менавіта гаспадароў, а не фармальных уласнікаў. Плануецца, што пасля ліквідацыі юрыдычных бар’ераў прыватныя інвестары здолеюць выкупіць маёнткі за мінімальную цану. Але з дзвюма ўмовамі: па-першае, дзейнічаць строга ў адпаведнасці з айчынным заканадаўствам па ахове спадчыны (гэта, зрэшты, нават не абмяркоўваецца), і па-другое — прыстасаваць былыя сядзібы пад аб’екты аграэкатурызму. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падрыхтавала спіс такіх сядзіб, што складаецца з 46 пазіцый. Удзел у рэалізацыі ініцыятывы таксама прымаюць Міністэрства спорту і турызму краіны і мясцовыя ўлады. Галоўнымі пунктамі маршруту традыцыйнага велатура журналістаў “К” сталі старыя сядзібы Брэстчыны і Гродзеншчыны, многія з якіх уключаны ў “спіс на продаж”. Цікавілі іхнія мінуўшчына, магчымая будучыня і, асабліва, цяпершчына: ад яе тая будучыня наўпрост залежыць. Зразумела, было цяжка ў падобнай паездцы ўнікнуць спакусы зірнуць на той або іншы аб’ект вачыма патэнцыйнага інвестара…

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»