Агулам "культура"ўскія веласіпеды "накруцілі" прыкладна 300 кіламетраў. Самым цяжкім выдаўся другі дзень другога этапа вандроўкі, калі журналістам давялося праехаць па дарогах трох раёнаў прыкладна 100 кіламетраў. Канцавы пункт маршруту гэтага дня - Ваўкавыск - здаўся сапраўдным "раем" для збузаваных "жалезных коней" і не менш "жалезных" мускулаў веласіпедыстаў.
І ўсюды, дзе мы праязджалі, на свае вочы маглі пабачыць нястомную працу хлебаробаў (як на здымку ніжэй). Дарэчы, менавіта на Гродзеншчыне шмат якія з гаспадарак ужо скончылі ўборку ўраджаю і нават адправілі на дапамогу суседнім раёнам 49 камбайнаў. На дзень здачы нумара ў друк у Гродзенскай вобласці сабраны ўраджай з 79,1% плошчаў, намалочана 1162,5 тыс. тон збожжа, а на Брэстчыне - адпаведна 87,3% і 1014,3 тыс. тон збожжа. Агулам усе гаспадаркі Беларусі намалацілі больш за 6 мільёнаў тон збожжа. Па працэнтах жа збору лідзіруе Магілёўшчына (92% і 1030,1 тыс. тон), а па валавым намалоце - Брэстчына.