Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Акадэмія і салон
24 мая 2007 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка “Палоннікі красы. Рускі акадэмічны і салонны жывапіс XIX — пачатку XX стагоддзя”. Асноўную частку выстаўкі складаюць палотны з фондаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.
Нацыянальны набытак краіны
31 мая Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з навучэнцамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавітай моладзі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: “Вашы поспехі і ваш талент — гэта нацыянальны набытак, сапраўдны залаты запас краіны”.
На баль — дык з кветкамі
Штогадовыя справаздачныя канцэрты навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфiчнага каледжа з нецярплiвасцю чакаюць усе, хто хаця б крыху звязаны з мастацтвам Тэрпсiхоры. Для выпускнiкоў гэта сур’ёзнае выпрабаванне на гатоўнасць да прафесii. Аматары ж балета любяць такiя вечары за радасць адкрыцця новых iмёнаў, за магчымасць разглядзець i ўгадаць у яшчэ маленькiх i па-дзiцячы непасрэдных артыстах будучых зорак балетнай сцэны.
І заззяла срэбраная рака
Старажытны Полацк сустракае 1145-годдзе. Сёння, 2 чэрвеня, у Дзень горада, з драбнюткіх каштоўных срэбраных дэталей сабрана новая рака для Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — духоўнай апякункі ўсёй Беларусі, памочніцы кожнаму паспалітаму чалавеку. Удзячны Полацк схіліў калені перад Святой спавядальніцай. Народ ідзе ў Полацк штодня. Ушаноўвае праз вякі духоўныя дарункі Еўфрасінні Полацкай. Успамінае продкаў і родзічаў — ад Ізяслава да Чарадзея, да загінуўшых за вызваленне Полацка ў часіны вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай. У кожным з нас, нашчадкаў Прападобнай, ёсць праменьчык сонечнага сэрца Еўфрасінні, святло радасці і боскай ласкі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»