Што можа… песня?

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

“Спяваю ўсюды і заўжды”, — творчае крэда Ганны Кот, салісткі народнага вакальнага ансамбля “Каларыт”.

/i/content/pi/cult/278/4388/12-6.jpg

У Салігорскім палацы культуры адбыўся творчы вечар Ганны Кот пад назвай "Песня - лёс мой, душа мая, мая малітва".

 З сарака гадоў творчай дзейнасці трыццаць шэсць Ганна Сцяпанаўна прысвяціла салігорскай сцэне. Міхась Дрынеўскі, кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, пачуўшы неяк голас жанчыны, запытаўся: "Чаму яна не спявае ў маім калектыве?"

Я пераканана, што народная песня валодае вялізнай сілай уплыву: яна робіць людзей больш добрымі, чыстымі, справядлівымі. Таму і хачу выказаць удзячнасць Ганне Кот за далікатнае прафесійнае стаўленне да нашай спеўнай спадчыны.

 Марыя БАДЫЛЬ, выкладчык харавога аддзялення Салігорскай ДШМ