У Салігорскім палацы культуры адбыўся творчы вечар Ганны Кот пад назвай "Песня - лёс мой, душа мая, мая малітва".
З сарака гадоў творчай дзейнасці трыццаць шэсць Ганна Сцяпанаўна прысвяціла салігорскай сцэне. Міхась Дрынеўскі, кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, пачуўшы неяк голас жанчыны, запытаўся: "Чаму яна не спявае ў маім калектыве?"
Я пераканана, што народная песня валодае вялізнай сілай уплыву: яна робіць людзей больш добрымі, чыстымі, справядлівымі. Таму і хачу выказаць удзячнасць Ганне Кот за далікатнае прафесійнае стаўленне да нашай спеўнай спадчыны.
Марыя БАДЫЛЬ, выкладчык харавога аддзялення Салігорскай ДШМ