Душа Прыбалтыкі

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

Выстаўка латвійскай мастачкі Сілвы Лінартэ “Гульня святлаценю”, прэзентацыя якой адбылася на “Славянскім базары ў Віцебску”, чаравала не проста цудоўны імпрэсіянізмам, а працягам менавіта музычных імпрэсіянісцкіх традыцый.

/i/content/pi/cult/278/4372/7-2.jpg

 

А відарысы! Калодзеж нагадвае кубак з налітай вадкасцю, дрэва побач - лыжку, усё ж астатняе быццам патанае ў прыцемках. Шматлікія хаткі, раскіданыя па многіх палотнах своеасаблівым лейтматывам, часта "чытаюцца" хіба праз квадратныя, прамавугольныя, трохвугольныя абрысы, "зашыфраваныя" ва ўсім спектры матавых адценняў шэрага, карычневага, чорнага, зялёнага, жоўтага, бэзавага. Затое чырвоным, што сустракаецца як відавочнае "выключэнне з правілаў", вырашана ўсё, звязанае з горадам. Ёсць у яе і свой "чорны прамавугольнік" з назвай "Далечыня", дзе погляд прыцягваюць ці то таямнічыя дзверы, ці то "чорная дзірка" пераходу ў іншае вымярэнне, пазычаная з касмічных фэнтэзі.

Н.Б.