“Братья” ў Сілічах

№ 29 (949) 17.07.2010 - 23.07.2010 г

Па бласлаўленні Яго Святасці Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, а таксама пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з 17 па 25 ліпеня ў РГЦ “Сілічы” адбудзецца Праваслаўны маладзёжны міжнародны фестываль “Братья”, у якім запланаваны ўдзел прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы ды іншых краін бліжняга і далёкага замежжа.

 

Як паведаміла "К" прадстаўнік арганізацыйнага камітэта фестывалю Кацярына Еўсюкова, у мерапрыемстве удзел возьмуць прыкладна 700 чалавек. Усе яны будуць жыць у палатачным гарадку каля гарналыжнага комплексу "Сілічы".

 У межах маладзёжнага праваслаўнага форуму плануецца арганізаваць праграмы, якія будуць знаёміць удзельнікаў з Праваслаўем і яго культурай. Таксама пройдуць шматлікія гутаркі, дыскусіі і семінары, канцэрты, масавыя ролевыя гульні, спартыўныя мерапрыемствы, майстар-класы, экскурсіі па Беларусі, пад час якіх як беларусы, так і госці фестывалю змогуць бліжэй пазнаёміцца з праваслаўнымі святынямі.