Як паведаміла "К" прадстаўнік арганізацыйнага камітэта фестывалю Кацярына Еўсюкова, у мерапрыемстве удзел возьмуць прыкладна 700 чалавек. Усе яны будуць жыць у палатачным гарадку каля гарналыжнага комплексу "Сілічы".
У межах маладзёжнага праваслаўнага форуму плануецца арганізаваць праграмы, якія будуць знаёміць удзельнікаў з Праваслаўем і яго культурай. Таксама пройдуць шматлікія гутаркі, дыскусіі і семінары, канцэрты, масавыя ролевыя гульні, спартыўныя мерапрыемствы, майстар-класы, экскурсіі па Беларусі, пад час якіх як беларусы, так і госці фестывалю змогуць бліжэй пазнаёміцца з праваслаўнымі святынямі.