Чытач — Газета — Міністэрства

№ 29 (949) 17.07.2010 - 23.07.2010 г

Ці павінны даводзіцца пэўныя платныя паслугі на ўстановы культуры новага тыпу — дамы фальклору, народнай творчасці, цэнтры традыцыйнай культуры і іншыя, калі яны працуюць па 2-й групе аплаты без паказчыкаў у сельскай мясцовасці?

 На пытанне адказвае Вольга КАНАНЮК, начальнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

- Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2006 г. № 786 зацверджана Комплексная праграма развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь на 2006 - 2010 гады. У мэтах рэалізацыі названай Комплекснай праграмы загадам Міністэрства культуры ад 17 ліпеня 2006 г. № 168 зацверджана Праграма развіцця паслуг культуры на 2006 - 2010 гады.

Паказчык тэмпу росту платных паслуг культуры насельніцтву ў супастаўных цэнах з 2004 г. з'яўляецца адным з асноўных мэтавых прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, які ўстанаўліваецца Міністэрству культуры ў адпаведнасці з рашэннямі Урада Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 г. № 1740 "Аб зацвярджэнні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2010 год" Міністэрству культуры зацверджаны на 2010 год тэмп росту аб'ёму платных паслуг культуры насельніцтву ў супастаўных цэнах па арганізацыях усіх форм уласнасці незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці ў памеры 118- 119 працэнтаў да 2009 года.

 Для арганізацый культуры камунальнай формы ўласнасці тэмп росту платных паслуг культуры насельніцтву ў супастаўных цэнах зацвярджаецца рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў.

 Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам даводзяць да падпарадкаваных арганізацый планавыя тэмпы росту платных паслуг насельніцтву ў супастаўных цэнах на 2010 год з улікам магчымасцей кожнай арганізацыі, яе матэрыяльна-тэхнічнай базы, колькасці пражываючага насельніцтва. Устаноўленая група па аплаце працы арганізацыі не ўплывае на давядзенне планавага паказчыка па росце платных паслуг культуры насельніцтву ў супастаўных цэнах.

 Дзейнасць па аказанні платных паслуг культуры насельніцтву дазваляе арганізацыям культуры дадаткова атрымліваць грашовыя сродкі і накіроўваць іх на матэрыяльную падтрымку работнікаў, павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый