Пе­рад сус­трэ­чай у... ка­ба­рэ

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

"Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" за­ўсё­ды сла­віў­ся тым, што кож­ны год ад­кры­ваў ві­цяб­ча­нам і гас­цям го­ра­да но­выя ка­лек­ты­вы і вы­ка­наў­цаў, пры­чым не то­ль­кі ў рам­ках тра­ды­цый­на­га кон­кур­сна­га спа­бор­ніц­тва ва­ка­ліс­таў. І сё­лет­няя пра­гра­ма не ста­ла­ся вы­клю­чэн­нем: упер­шы­ню ў афі­шы між­на­род­на­га фо­ру­му апы­ну­ла­ся па­пу­ляр­нае ў ма­ла­дзёж­ных ко­лах ка­ба­рэ-бэнд "Ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле". Яго лі­дэр і са­ліс­тка Свят­ла­на БЕНЬ рас­ка­за­ла нам, з якім на­стро­ем збі­ра­ецца ка­лек­тыў у Ві­цебск. Тым бо­льш, што са­ма Свят­ла­на ро­дам з Ві­цеб­ска, у свой час пра­ца­ва­ла ў Бе­ла­рус­кім тэ­атры "Ля­ль­ка".

/i/content/pi/cult/276/4317/18-7.jpg- На­строй у нас - цу­доў­ны! Едзем на фес­ты­валь з за­да­ва­ль­нен­нем, а яшчэ - з вя­лі­кім ча­кан­нем цу­ду. Тым бо­льш, мы да­ўно ўжо не вы­сту­па­лі ў род­ным Ві­цеб­ску. Ка­лі  па шчы­рас­ці, "Ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле" не мо­жа па­хва­ліц­ца тым, што шмат гас­тра­люе па Бе­ла­ру­сі, - мы ўсё бо­льш ван­дру­ем па за­меж­жы. До­ма ж у нас, як пра­ві­ла, - не­вя­лі­кія, ка­мер­ныя кан­цэр­ты. Што і ка­заць, маг­чы­масць вы­сту­піць у рам­ках "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" на та­кой доб­рай пля­цоў­цы, як Кан­цэр­тная за­ла "Ві­цебск", з якас­ным гу­кам, - ма­ра не то­ль­кі на­ша, але, ду­маю, і лю­бо­га му­зыч­на­га ка­лек­ты­ву.

- Да та­го ж, - у ад­ной пра­гра­ме з джаз-ка­ба­рэ Але­га Скрып­кі!

- Так, нам ве­ль­мі пры­емнае та­кое су­пра­цоў­ніц­тва з укра­інскі­мі артыс­та­мі на ад­ной сцэ­не.

- Вы прад­ста­ві­це са­ма­стой­ныя пра­гра­мы, або гле­да­чы мо­гуць ча­каць су­мес­ных сюр­пры­заў?

- Без­умоў­на, і на­ша "Ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле", і джаз-ка­ба­рэ Але­га Скрып­кі пры­во­зяць у Ві­цебск улас­ныя пра­гра­мы, але ж вы ма­еце ра­цыю: у нас на­ра­дзі­ла­ся ідэя зра­біць што-не­будзь су­мес­на. Аку­рат ця­пер мы аб­мяр­коў­ва­ем  пра­па­но­вы і маг­чы­мас­ці бо­льш дэ­та­лё­ва - ба­ла­зе тро­хі ча­су для гэ­та­га яшчэ ёсць.

- "Ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле" пра­па­нуе свой "кла­січ­ны" рэ­пер­ту­ар, аль­бо не­шта но­ве­нь­кае?

- Спе­цы­яль­ных на­ві­нак і прэм'ер мы не рых­та­ва­лі - у пра­гра­ме бу­дуць усе на­шы вя­до­мыя ну­ма­ры. Іншая спра­ва, што сён­ня я не ма­гу ска­заць, як кан­крэт­на скла­дзец­ца пра­гра­ма вы­ступ­лен­ня: мы з артыс­та­мі, як за­ўсё­ды, бу­дзем "слу­хаць" за­лу, імпра­ві­за­ваць.

- Па­мя­та­ючы пра тое, што вы ро­дам з Ві­цеб­ска, мяр­кую, у за­ле збя­рэц­ца шмат ва­шых зна­ёмых, сяб­роў? Яны ўжо "рас­ку­пі­лі" бі­ле­ты на "Ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле"?

- Пра тое, на­ко­ль­кі рас­куп­ле­ны бі­ле­ты на на­ша вы­ступ­лен­не, я, ка­неш­не ж, ад­ка­заць не ма­гу. Але тое, што сяб­ры і зна­ёмыя на­бы­лі іх, - гэ­та да­клад­на! Зрэш­ты, "Ся­рэб­ра­нае вя­сел­ле" з не­цяр­плі­вас­цю ча­кае на кан­цэр­це не то­ль­кі іх, але і ўсіх пры­хі­ль­ні­каў на­шай му­зы­кі.