- "Дом кіно" - самы ўтульны, найсучасны кінатэатр горада, - распавяла "К" дырэктар УП "Віцебскаблкінавідэапракат" Алена Матус. - Таму пытанняў, дзе сустракаць гасцей "Славянскага базару...", у нас не ўзнікала. Зала тут абсталявана найноўшай праекцыйнай і гукавой апаратурай. Спадзяёмся, хутка яна будзе аснашчана яшчэ і сістэмай аўтаматызаванага продажу білетаў.
Чакаецца, што стужкі на фестывалі будуць прадстаўляць іх аўтары. Так, сваю рэжысёрскую работу "Адна вайна" прэзентуе вядомая расійская актрыса Вера Глаголева; рэжысёр з Украіны Уладзімір Лерт - стужку "Адарванне", таксама, як і яго калега з Расіі - Андрэй Сілкін, аўтар карціны "Заза"; украінскі фільм "Lasmeninas" ("Меніны") будзе прадстаўляць фестывальнаму гледачу адзін з яе прадзюсераў - Лілія Млынарыч. Чакаецца і візіт творчай групы нашай айчыннай стужкі "Ваўкі". Фільмы будуць паказвацца як на кінакопіях, так і з дапамогай лічбавых носьбітаў.