Рэ­лік­вія і сін­тэз

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Бе­ла­рус­кая на­род­ная іко­на па пра­ве лі­чыц­ца ад­ным з са­мых ад­мет­ных плас­тоў тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры і іка­на­піс­на­га мас­тац­тва. Кож­ны та­кі аб­раз мае вя­лі­кую каш­тоў­насць не то­ль­кі як твор мас­тац­тва, але і як гіс­та­рыч­ны артэ­факт, і, са­мае га­лоў­нае, ся­мей­ная рэ­лік­вія. Яго ўзо­ры ў дні фо­ру­му па­ка­жуць у Ві­цеб­скім аб­лас­ным кра­язнаў­чым му­зеі.

/i/content/pi/cult/276/4311/17-1.jpgУ кож­ным рэ­гі­ёне бы­лі свае асаб­лі­ва ша­на­ва­ныя свя­тыя. Да іх і ста­ві­лі­ся з надзвы­чай­най па­ва­гай, як да са­мых бліз­кіх і ста­рэй­шых ро­дзі­чаў. Іко­на з вы­явай свя­то­га ме­ла сваё мес­ца і зна­чэн­не ў жыц­ці вяс­ко­ва­га жы­ха­ра і пе­рад­ава­ла­ся з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не. Час­та аб­ра­зы, якія стра­ці­лі з ча­сам свае фар­бы, гас­па­да­ры са­мі, як маг­лі, аб­наў­ля­лі, "за­піс­ва­лі" вы­яву, што сцер­ла­ся, но­вым воб­ра­зам.

Ся­род свя­тых найбольш ша­на­ва­ны­мі бы­лі Мі­ка­лай Цу­дат­во­рац, Вар­ва­ра Па­кут­ні­ца і Па­ра­ске­ва Пят­ні­ца, аб чы­ім за­ступ­ніц­тве пра­сі­лі ў што­дзён­ных па­трэ­бах. Най­бо­льш рас­паў­сю­джа­ны­мі бы­лі іка­наг­ра­фіч­ныя ты­пы  вы­яў Хрыс­та - Пан­так­ра­тар - і Ба­га­ро­дзі­цы: Адзі­гіт­рыя - Трох­ру­чы­ца, Ціх­він­ская і Ка­зан­ская, Эле­уса - Па­ча­еўская і Пан­ахран­та (Ма­ці Бо­жая на пра­сто­ле). Ба­га­ты свет біб­лей­скіх падзей ад­люс­тра­ва­ны на аб­ра­зах "На­ра­джэн­не Хрыс­та", "Ка­ра­на­ван­не Дзе­вы Ма­рыі", "Бог Са­ва­оф", "Свя­тая сям'я", "Ма­ці Бо­жая з Ісу­сам Хрыс­том і Іа­анам Хрыс­ці­це­лем".

Пры гэ­тым, най­бо­льш ад­мет­ны­мі бы­лі аб­ра­зы, ство­ра­ныя не пра­фе­сій­ны­мі іка­на­піс­ца­мі, а на­род­ны­мі май­стра­мі. Яны бы­та­ва­лі, у асноў­ным, як хат­нія, але ж ча­сам сус­тра­ка­лі­ся і ў вяс­ко­вых хра­мах. Ме­на­ві­та та­кія уні­ка­ль­ныя ўзо­ры мас­тац­тва бу­дуць прад­стаў­ле­ны на вы­стаў­цы "Бе­ла­рус­кія на­род­ныя аб­ра­зы", што ад­кры­ецца ў меж­ах "Сла­вян­ска­га ба­за­ру..." у Ві­цеб­скім абласным кра­язнаў­чым му­зеі. Усе іко­ны, а гэ­та звыш 30 уні­ка­ль­ных тво­раў на­род­на­га мас­тац­тва За­ход­ня­га і Усход­ня­га Па­лес­ся, Пад­няп­роў­я  ХІХ - па­чат­ку ХХ ста­год­дзяў, зна­хо­дзяц­ца ў збо­ры іка­на­пі­су Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея на­род­най архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту, ку­ды тра­пі­лі ў вы­ні­ку шмат­лі­кіх экс­пе­ды­цый па Бе­ла­ру­сі, якія пра­во­дзяц­ца з 1977 го­да. 

Як адзна­чы­лі ка­рэс­пан­дэн­ту "К" у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі на­род­най архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту, на­род­ныя аб­ра­зы, ба­га­тая спад­чы­на якіх арга­ніч­на зні­тоў­вае роз­ныя этніч­ныя і кан­фе­сій­ныя тра­ды­цыі, ха­рак­та­ры­зу­юць сін­тэз ка­на­ніч­на­га ві­зан­тый­ска­га іка­на­пі­су, за­ход­не­еўра­пей­ска­га сак­ра­ль­на­га жы­ва­пі­су і пры­ёмаў на­род­на­га дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва.

На ілюстрацыі: народны абраз з выявай Божай Маці.  

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"