"Ды­на­мі­ка - фор­тэ!"

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Вя­до­мы му­зы­кант з Мал­до­вы Кан­стан­цін МАС­КО­ВІЧ ужо мо­жа лі­чыц­ца за­ўсёд­ні­кам "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску": ён на­вед­вае форум ужо дзе­сяць га­доў за­пар. Зда­ецца, яшчэ кры­ху - і пан-флей­ту, на якой ён грае, мы па­чнём успры­маць як наш на­цы­яна­ль­ны інстру­мент: так па­лю­бі­ла­ся яна бе­ла­ру­сам.

/i/content/pi/cult/276/4309/15-3.jpg- Да "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" я, мож­на ска­заць, рых­ту­юся ўвесь год: на­за­паш­ваю эмо­цыі, рэ­пер­ту­ар, сцэ­ніч­ныя строі і... мал­даў­скае ві­но. Ка­лі ж сур'ёзна, дык чым да­лей, тым бо­льш пе­ра­кон­ва­юся, як вы­дат­на пра­цуе гэ­ты фес­ты­валь на вы­со­кі ку­ль­тур­ны імідж ва­шай кра­іны. Дзе б я ні апы­нуў­ся (а мне час­та да­во­дзіц­ца гас­тра­ля­ваць, у тым лі­ку ў Бра­зі­ліі, Ка­рэі, Кі­таі) -  па­ўсюль ве­да­юць "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" як адзін з са­мых буй­ных му­зыч­ных фо­ру­маў у све­це. На­зва гэ­та­га фес­ты­ва­лю -  бы ві­зі­тоў­ка, знак якас­ці для кож­на­га артыс­та. Бо каб па­тра­піць сю­ды, па­трэб­ны па­праў­дзе вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень: арга­ні­за­та­ры вя­дуць ад­бор удзе­ль­ні­каў, доб­ра тры­ма­ючы план­ку. Гэ­та дае маг­чы­масць што­год здзіў­ляць гле­да­ча ўсё но­вы­мі пра­гра­ма­мі, надзвы­чай раз­на­стай­ны­мі, не пад­обны­мі ад­на на ад­ну. За тое дзе­ся­ці­год­дзе, як я пры­язджаю ў Ві­цебск, у раз­віц­ці фэс­ту ад­чу­ва­ецца імклі­вая па­зі­тыў­ная ды­на­мі­ка. Я па­ста­янна ба­чу не­йкія на­він­кі, доб­рыя зме­ны -  і ў са­мім го­ра­дзе, што лі­та­ра­ль­на рас­цві­тае на на­шых ва­чах, і ў тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цях сцэ­ны ві­цеб­ска­га Амфі­тэ­атра. Ця­пе­раш­няе свет­ла­вое і гу­ка­вое аб­ста­ля­ван­не фес­ты­ва­лю ад­па­вя­дае са­мым вы­со­кім па­тра­ба­ван­ням. А ко­ль­кі вы­сіл­каў па­тра­бу­ецца ад Ды­рэк­цыі, каб саб­раць раз­ам сто­ль­кі зор­ных са­ліс­таў і ка­лек­ты­ваў! Гэ­та па­прос­ту аша­лам­ля­ль­на:  усе зор­кі - тут і за­раз! Дый уз­ро­вень кан­кур­сан­таў з кож­ным го­дам ста­но­віц­ца ўсё бо­льш вы­со­кім. У нас у Мал­до­ве на ад­бо­рач­ны тур да "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" звы­чай­на пры­хо­дзіць ба­га­та за­явак, не­ка­то­рыя ўдзе­ль­ні­ча­юць па не­ка­ль­кі га­доў за­пар, каб то­ль­кі тра­піць на гэ­тае прэс­тыж­нае спа­бор­ніц­тва. Так што -  так тры­маць і над­алей!

 

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"