Моц­ны і пяш­чот­ны То­мас Андэрс

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Не трэ­ба быць вя­лі­кім ча­раў­ні­ком, каб з вя­лі­кай до­ляй упэў­не­нас­ці за­свед­чыць на­ступ­нае. Ка­лі вам бы­ло 14 - 18 га­доў у 1985-м, дык вы аб­авяз­ко­ва тан­чы­лі на дыс­ка­тэ­цы пад пес­ні ў яго­ным вы­ка­нан­ні. Ка­лі вам бы­ло сто­ль­кі ж у 1998-м - вы так­са­ма слу­ха­лі іх, але ўжо ў но­вай апра­цоў­цы. І на па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя гэ­ты спя­вак акту­аль­ны. Га­вор­ка - пра То­ма­са АНДЭР­СА, ва­ка­ліс­та ле­ген­дар­ных ня­мец­кіх "Мо­дэрн То­кінг", а сён­ня - па­спя­хо­ва­га со­ль­на­га спе­ва­ка. Пры­зна­юся, на яго­ным акса­міт­ным ва­ка­ле і пес­нях ду­эта вы­рас і я.

/i/content/pi/cult/276/4305/14-2.jpgТым бо­льш пры­емным бы­ло па­чуць "Good morning!" То­ма­са Андэр­са, ка­лі з'яві­ла­ся маг­чы­масць атры­маць ад­ка­зы на не­ка­ль­кі пы­тан­няў "Ку­ль­ту­ры" на­пя­рэ­дад­ні сё­лет­ня­га "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску".

- Спа­дар Андэрс, ве­даю, што вы ўжо не­ка­ль­кі раз­оў на­вед­ва­лі Бе­ла­русь, вы­сту­па­лі ў Мін­ску, а так­са­ма ў ста­ра­жыт­ным Мір­скім за­мку - як вакаліст ду­эта "Мо­дэрн То­кінг" і ў якас­ці са­ліс­та. Чым за­пом­ні­ла­ся на­ша кра­іна ця­гам тых гас­тро­лей?

- Так, гас­тро­лі за­пом­ні­лі­ся, асаб­лі­ва - апош­нія: я быў ве­ль­мі ўра­жа­ны тым за­мкам, ля яко­га спя­ваў, і на­ва­ко­ль­най пры­ро­дай. Надзвы­чай ма­ляў­ні­чае мес­ца!

- Сё­ле­та вы вы­сту­па­еце ў Лет­нім амфі­тэ­атры Ві­цеб­ска. Ска­жы­це, якія кан­цэр­ты вам бо­льш да­спа­до­бы: на ад­кры­тым па­вет­ры або ў кан­цэр­тных за­лах?

- Вя­до­ма, ка­лі над­вор'е да­зва­ляе, дык я люб­лю спя­ваць на ад­кры­тых пля­цоў­ках. Між іншым, му­зыч­ныя імпрэ­зы на пры­ро­дзе - гэ­та яшчэ і вы­дат­ная акус­ты­ка. Зрэш­ты, у мя­не ёсць не­бес­пад­стаў­нае ад­чу­ван­не, што і пуб­лі­цы бо­льш пад­аба­юцца пад­обныя "open air". Мо та­му і не­йкі бар'ер па­чуц­цё­вас­ці па­між артыс­там і імпра­ві­за­ва­най за­лай - вы­шэй­шы. Мяр­кую, што і ў Лет­нім амфі­тэ­атры Ві­цеб­ска я зма­гу ад­чуць та­кое ж яднан­не з гле­да­ча­мі.

-  Па­ко­ль­кі наш сла­ву­ты фес­ты­валь пра­хо­дзіць у Ві­цеб­ску, не ма­гу не за­пы­тац­ца вось пра што. У Гер­ма­ніі ў свой час пра­ца­ваў над шэ­ра­гам ма­ну­мен­та­ль­ных ра­бот сус­вет­на вя­до­мы ві­цяб­ча­нін - мас­так Марк Ша­гал. У лі­ку яго ра­бот, што ўзнік­лі ў дру­гой па­ло­ве ХХ ста­год­дзя ў Гер­ма­ніі,  - ке­ра­міч­ныя пано, віт­ра­жы, ма­за­ікі... Ці зна­ёмы вы з яго­най твор­час­цю? Ці ха­це­лі б на­ве­даць ша­га­лаў­скія мясц­іны ў час зна­хо­джан­ня ў Ві­цеб­ску?

- Не тое, што зна­ёмы, - я надзвы­чай за­хап­ля­юся мас­тац­твам Мар­ка Ша­га­ла. А вось пра­гра­ма май­го ві­зі­ту ў яго­ны род­ны го­рад - ве­ль­мі сціс­лая, та­му па­бы­ваць і не­шта па­ба­чыць з ша­га­лаў­скіх мясц­ін не да­вя­дзец­ца...

- Упэў­не­ны, пе­рад ві­цеб­скім гле­да­чом вы аб­авяз­ко­ва вы­ка­на­еце ко­ль­кі пе­сень са свай­го но­ва­га аль­бо­ма "Strong". Маг­чы­ма, у сэт-ліс­це зой­ме сваё мес­ца і пес­ня "Не­жность" яшчэ ад­ной па­ста­яннай удзе­ль­ні­цы "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" - на­род­най артыс­ткі СССР Аляк­сан­дры Па­хму­та­вай?

- А ў англа­моў­най вер­сіі яна атры­ма­ла на­зву "Tenderness", вы­кон­ваў яе ле­тась у Мас­кве. Па­праў­дзе ж, я па­куль не вы­зна­чыў­ся з кан­чат­ко­вым вы­гля­дам пра­гра­мы. Але мне ве­ль­мі пры­емна, што мае пры­хі­ль­ні­кі ў Бе­ла­ру­сі лю­бяць гэ­тую пес­ню.

 

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах