Глі­сан­да Та­ісіі Па­ва­лій

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

На­род­ная артыс­тка Укра­іны Та­ісія Па­ва­лій - фі­гу­ра для "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" шмат у чым зна­ка­вая. І сім­ва­ліч­ная. З яе пе­ра­мо­гі ў 1993-м, ка­лі фес­ты­валь пра­во­дзіў­ся дру­гі раз, па­чаў­ся ад­лік кон­кур­сных Гран-пры (на пер­шым "Сла­вян­скім ба­за­ры" та­кую вы­со­кую ўзна­га­ро­ду жу­ры вы­ра­шы­ла не пры­су­джаць). Сім­ва­ліч­на і тое, што сё­ле­та сла­ву­тая спя­вач­ка са­ма ўзна­ча­ліць жу­ры. Пры­чым ужо ў ста­ту­се не про­ста зна­ка­мі­тай артыс­ткі, а яшчэ і са­вет­ні­ка па ку­ль­ту­ры Прэ­зі­дэн­та Укра­іны. Да­гэ­туль яна не­адной­чы пры­язджа­ла на фес­ты­валь як ад­на з са­мых да­ра­гіх гос­цяў, удзе­ль­ні­ча­ла ў роз­ных кан­цэр­тных пра­гра­мах, спя­ва­ла со­ла і ду­этам. Так што су­вя­зей з Ві­цеб­скам, ад­куль па­ча­ла­ся яе зор­ная кар'ера, яна не пе­ра­пы­ня­ла.

/i/content/pi/cult/276/4298/9-1.jpgСім­ва­ліч­на і тое, што наш фес­ты­валь па­ўплы­ваў на аса­біс­тае жыц­цё артыс­ткі. Пра гэ­та га­во­рыць яна са­ма: "Па­сля кон­кур­су змя­ні­ла­ся маё аса­біс­тае жыц­цё:  мы з Іга­рам  - ма­ім му­жам і прадзю­се­рам - зра­зу­ме­лі, што раз­ам змо­жам пе­ра­ма­гаць!"

Яе пе­ра­мож­нае глі­сан­да праз увесь бяз­мер­ны ды­япа­зон за­хап­ляе пры­хі­ль­ні­каў зноў і зноў. Тым бо­льш, што яно за­кла­ла і тра­ды­цыі "фес­ты­ва­ль­ных глі­саў": ме­на­ві­та па­сля яе пе­ра­мо­гі мно­гія артыс­ты зра­зу­ме­лі, што кон­кур­снай мо­жа стаць да­лё­ка не кож­ная, на­ват доб­рая, пес­ня. Бо го­лас і маг­чы­мас­ці трэ­ба прад­эман­стра­ваць на­поў­ні­цу!

Ча­го ж ча­кае стар­шы­ня жу­ры ад кан­кур­сан­таў? Што ха­це­ла б ім па­жа­даць? І што, на­рэш­це, бу­дзе для яе кры­тэ­ры­ем ацэн­кі кон­кур­сных вы­ступ­лен­няў? Пра ўсё гэ­та яна ска­за­ла надзвы­чай сціс­ла і ёміс­та, на­кі­ра­ваў­шы свой "зва­рот" у СМІ: "Жа­даю кан­кур­сан­там, каб "Сла­вян­скі ба­зар..." і ў іх жыц­ці ад­ыграў важ­ную ро­лю. Я ха­чу, каб з Ві­цеб­ска яны вяр­ну­лі­ся шчас­лі­вы­мі. Аб­яцаю, што су­дзіць бу­ду сум­лен­на і аб'ектыў­на. Ха­чу, каб "Сла­вян­скі ба­зар..." ад­кры­ваў на­шых зо­рак. Трэ­ба за­хоў­ваць на­шу сла­вян­скую ку­ль­ту­ру!"

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"