На стар­це - мю­зікл

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Вя­до­мы рас­ійскі кам­па­зі­тар і прадзю­сер Кім БРЭЙ­ТБУРГ - да­ўні сяб­ра "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску". Гэ­тым раз­ам ён пры­едзе да нас, як вы­свет­лі­ла­ся, не то­ль­кі са сва­ім твор­чым ве­ча­рам, што про­йдзе ў рам­ках Дня Са­юзнай дзяр­жа­вы, але і з но­вым су­мес­ным бе­ла­рус­ка-рас­ійскім пра­ектам.

/i/content/pi/cult/276/4294/7-4.jpg- На "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" і ўво­гу­ле ў Бе­ла­русь, -  ад­гук­нуў­ся на наш тэ­ле­фон­ны зва­нок Кім Аляк­сан­дра­віч, -  я што­раз еду з вя­лі­кім за­да­ва­ль­нен­нем. Бо для мя­не гэ­та - не то­ль­кі но­вы во­пыт вы­ступ­лен­няў, але і сус­трэ­ча з доб­ры­мі сяб­ра­мі, што за­ўсё­ды ве­ль­мі хва­лю­юча і пры­емна.

- У вас сто­ль­кі пе­сень, пры­све­ча­ных Рас­іі, Бе­ла­ру­сі, сяб­роў­ству на­ро­даў, што не­вы­пад­ко­ва ваш твор­чы ве­чар на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" пры­па­дае на Дзень Са­юзнай дзяр­жа­вы. А рад­кі з ва­шай пес­ні "Дзве сяс­тры -  Бе­ла­русь і Рас­ія" да­ўно ўжо ста­лі кры­ла­ты­мі, да­ўшы на­зву і гэ­та­му кан­цэр­ту.

- На ім, да­рэ­чы, пра­гу­чаць не то­ль­кі та­кія доб­ра вя­до­мыя пес­ні, як "Дзве сяс­тры", "Рус­кі хло­пец", "Дом род­ны", "Бе­ла­рус­кае Па­лес­се" ды іншыя, але і прэм'еры. Ад­ну з іх, лі­рыч­ную, пад­рых­ту­юць "Бе­ла­рус­кія пес­ня­ры". Ана­толь Ярмо­лен­ка з ансам­блем "Сяб­ры" пра­спя­вае маю но­вую пес­ню "Свя­ты". Мы імкну­лі­ся да­сяг­нуць ба­лан­су па­між ста­рым і но­вым, за­дзей­ні­чаць у кан­цэр­це і бе­ла­рус­кіх, і рас­ійскіх артыс­таў. Сюр­пры­зам для гле­да­чоў ста­нуць фраг­мен­ты з двух ма­іх мю­зік­лаў, якія пла­ну­ецца зра­біць су­мес­ным рас­ійска-бе­ла­рус­кім пра­ектам. Ужо пад­пі­са­ны кан­тракт з Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­атрам на па­ста­ноў­ку май­го мю­зік­ла "Бла­кіт­ная ка­мея" -  гіс­то­ры­ка-ра­ман­тыч­на­га апо­ве­ду пра княж­ну Та­ра­ка­на­ву. Пад час ве­ча­ра пра­гу­чыць ра­манс га­лоў­най ге­ра­іні ў вы­ка­нан­ні са­ліс­ткі тэ­атра Іло­ны Ка­за­ке­віч. Пра­гу­чыць і му­зы­ка з яшчэ ад­на­го май­го мю­зік­ла -  "Дуб­роў­скі". У ро­лі Дуб­роў­ска­га вы ўба­чы­це на кан­цэр­це Рус­ла­на Алях­но, а Ма­шай ста­не Яўге­нія Атрад­ная -  ма­ла­дая рас­ійская свя­вач­ка, вя­до­мая па тэ­ле­пра­екце "Сак­рэт по­спе­ху". Дый мой ця­пе­раш­ні пры­езд у Бе­ла­русь, па­чаў­шы­ся з Ві­цеб­ска, прад­оўжыц­ца ў Мін­ску: 13 лі­пе­ня ад­бу­дзец­ца пер­шы кас­тынг для спек­так­ля "Бла­кіт­ная ка­мея" -  ся­род артыс­таў зга­да­на­га тэ­атра. Уво­сень про­йдзе яшчэ адзін кас­тынг -  знеш­ні, па­шы­ра­ны, дзе змо­жа ўдзе­ль­ні­чаць уся ва­ша твор­чая мо­ладзь. Па­куль жа цал­кам вы­зна­ча­на па­ста­ноў­чая гру­па, скла­дзе­ная з вя­до­мых рас­ійскіх твор­цаў. Так што су­мес­ны спек­такль, у якім я вы­сту­паю не то­ль­кі аўта­рам му­зы­кі, але і прадзю­се­рам, ужо сён­ня аб­яцае стаць зна­ка­вай падзе­яй. І ве­ль­мі доб­ра, што старт гэ­тай вя­лі­кай пра­цы да­ецца на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску".

- Кім Аляк­сан­дра­віч, вам шмат да­во­дзі­ла­ся су­пра­цоў­ні­чаць з на­шы­мі спе­ва­ка­мі, пры­чым не то­ль­кі на фес­ты­ва­лі: яны ўдзе­ль­ні­ча­лі, уз­га­даю, у ва­шым ко­ліш­нім твор­чым ве­ча­ры ў Па­ла­цы Рэ­спуб­лі­кі. А з Іры­най Да­ра­фе­евай вы пад­рых­та­ва­лі су­мес­ны аль­бом.

- Так, і што ці­ка­ва, пра­ктыч­на ўсе пес­ні ад­туль увай­шлі ў яе кан­цэр­тныя пра­гра­мы. Час­цей зда­ра­ецца на­адва­рот: вы­пус­кае кам­па­зі­тар аль­бом сва­іх но­вых пе­сень, а по­тым ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла, што то­ль­кі не­ка­то­рыя з іх увай­шлі ў рэ­пер­ту­ар, астат­нія ж -  ёсць ад­но ў аль­бо­ме і амаль не гу­чаць з эстра­ды. У тым, што гэ­тым раз­ам усё атры­ма­ла­ся на­адва­рот, ёсць вя­лі­кая за­слу­га спя­вач­кі: яна змаг­ла зра­біць гэ­тыя пес­ні па­праў­дзе "сва­імі", здо­ле­ла ўдых­нуць у іх жыц­цё. Уво­гу­ле, я з вя­лі­кай па­ва­гай стаў­лю­ся да бе­ла­рус­кай эстра­ды. Яна ба­га­тая на доб­рыя га­ла­сы, а ў Рас­іі на гэ­ты конт -  пэў­ны дэ­фі­цыт. Да та­го ж, у вас, як я за­ўва­жыў, - цу­доў­ная ва­ка­ль­ная шко­ла, вя­лі­кая ўва­га над­аец­ца дзі­ця­чым эстрад­ным спе­вам. І ўсё гэ­та пры­но­сіць плён, пры­чым не то­ль­кі на дзі­ця­чым "Еўра­ба­чан­ні" ды іншых кон­кур­сах, дзе час­та пе­ра­ма­га­юць бе­ла­рус­кія ўдзе­ль­ні­кі. Та­кая мэ­та­на­кі­ра­ва­ная пад­рых­тоў­ка ад­бі­ва­ецца на агу­ль­ным ста­не эстра­ды, ве­ль­мі пра­фе­сій­ным, і на да­лей­шым яго раз­віц­ці. Нам ёсць ча­му па­ву­чыц­ца ад­но ў ад­на­го!

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"