З’езд прафсаюза работнікаў галіны

№ 22 (788) 02.06.2007 - 08.06.2007 г

22 мая прайшоў пяты (пазачарговы) з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Справаздачныя сходы і канферэнцыі адбыліся ў 1246 арганізацыях. У іх узялі ўдзел больш за 80 тысяч членаў прафсаюза.

У ходзе справаздачнай кампаніі нанава абраны 4739 членаў прафкамаў, 232 прафарганізатары, 272 старшыні цэхавых камітэтаў і 68 старшынь прафсаюзных камітэтаў, якія, у сваю чаргу, папоўніліся новымі актывістамі.
Справаздачы і выбары паказалі, што большасць арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў культуры актыўна рэалізуюць статутныя мэты па ахове спецыяльна-працоўных правоў. Вызначаны меры па павышэнні ўзроўню арганізацыйнай, фінансавай, інфармацыйнай работы і выканаўчай дысцыпліны.
На сёння ў структуры прафсаюза — 6 тэрытарыяльных арганізацый, 122— раённыя і гарадскія, 1253 — пярвічныя, у тым ліку 24 прафкамы навучэнцаў і студэнтаў.
За час пасля чацвёртага з’езда (27 чэрвеня 2005 года) колькасць членаў прафсаюза павялічылася на 13882 чалавекі, а агульная дасягнула 101 791 члена прафсаюза.
Летась Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры заключыў тарыфныя пагадненні (да 2009 года) з міністэрствамі культуры, інфармацыі, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; з Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніяй (да 2008 года). Сумесныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы сталі нормай. Створаны галіновыя фізкультурна-спартыўныя клубы. Летась на ХІ Рэспубліканскай міжгаліновай спартакіядзе ў Віцебску каманда Беларускага прафсаюза работнікаў культуры заняла сёмае месца (усяго ў спартакіядзе прымалі ўдзел 28 каманд)…
Шмат зроблена па стымуляванні працы прафсаюзных актывістаў. За справаздачны перыяд узнагароджана 287 чалавек, прозвішчы 15-ці лепшых актывістаў занесены на Ганаровую дошку Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.За 2005 — 2006 гады ў прафсаюз паступілі 2792 пісьмовыя звароты, 2746 з іх вырашаны станоўча, што сведчыць пра рост аўтарытэту прафсаюза ў працоўных калектывах. 

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага
камітэта Беларускага прафсаюзаработнікаў культуры