Ажыў партрэт на плакаце

№ 22 (788) 02.06.2007 - 08.06.2007 г

Выдавецтва “ЮНІПАК” у супрацоўніцтве з Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Беларусі выпусціла плакат і паштоўку, прысвечаныя 450-годдзю з дня нараджэння Льва Сапегі.

 /i/content/pi/cult/120/427/Sapega.jpg
Вобраз канцлера Вялікага княства
Літоўскага, дзяржаўнага мужа, які запомніўся наведвальнікам музейнай выстаўкі “Гістарычны партрэт ВКЛ”, атрымаў новае жыццё. Рэпрадукцыю выканалі супрацоўнікі выдавецтва Аляксандр Сакалоў і Аляксандр Крэнць, дызайн — Аляксандра Наважылава. Плакат надрукаваны на высакаякаснай паперы, стылізаванай пад лён, — яе паверхня сапраўды нагадвае тэкстуру палатна.
Злева на плакаце змешчаны тэкст, складзены галоўным рэдактарам выдавецтва “ЮНІПАК” Валерыем Дубоўскім паводле некалькіх гістарычных крыніц, — ён уключае найважныя даты ў жыцці вялікага канцлера. Унізе— аўтограф Льва Сапегі, вядомы па архіўных дакументах, захаваных да нашага часу.
Гэтыя плакат і паштоўка — першыя ў серыі, якую выдавецтва “ЮНІПАК” плануе прысвяціць знакамітым дзяржаўным дзеячам, творцам, навукоўцам Беларусі.

 Святлана ІШЧАНКА