Па словах Анатоля Грыцава, рота ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была разбіта дзеля гэтага на тры падраздзяленні. Палкоўнік Грыцаў асабіста прысутнічаў на цырымоніі ў Лоеве. Для перавозкі саркафагаў выкарыстана бронетэхніка. Удзел у мерапрыемствах, што адбыліся ў трох абласцях Беларусі адначасова, бралі, натуральна, падраздзяленні і парадныя разлікі мясцовых вайсковых гасцей.
Не менш маштабным стаў удзел вайскоўцаў і ў цырымоніі пахавання астанкаў вечарам 2 ліпеня ў сталічным храме Усіх Святых. Ва ўрачыстасцях было задзейнічана прыкладна 1300 вайскоўцаў, у тым ліку, безумоўна, і рота ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры.