Вынікі конкурсу падведзены

№ 26 (946) 26.06.2010 - 02.07.2010 г

З мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры Міністэрства культуры краіны штогод праводзіць Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Па выніках XVIII конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" за 2009 год міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам быў падпісаны загад № 106 ад 21.06.2010 г., у якім, у прыватнасці, адзначаецца:

"1. Прысудзіць пераможцам конкурсу па асноўных намінацыях грашовыя прэміі:

1.1. У намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем"

першую прэмію:

Навалукскай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бІбліятэк Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Лобан Н.І.) - 1 500 000 руб.; Лельчыцкай раённай дзіцячай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Ляхавец А.А.) - 1 500 000 руб.;

другую прэмію:

Астрынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці (загадчык Сцяпанчанка Г.А.) - 1 250 000 руб.; Бялыніцкай дзіцячай бібліятэцы-філіялу сеткі публічных бібліятэк Бялыніцкага раёна Магілёускай вобласці (загадчык Лычкоўская Л.В.) - 1 250 000 руб.;

трэцюю прэмію:

Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Капыльскага раёна Мінскай вобласці (загадчык Рудэнка Н.І.)- 1 000 000 руб.; дзіцячай бібліятэцы № 6- філіялу ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" (загадчык Патук Т.А.) - 1 000 000 руб.;

1.2. у намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы"

першую прэмію:

Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы Мінскай вобласці (дырэктар Гурыновіч Л.В.) - 1 500 000 руб.;

1.3. у намінацыі "За пошукавую і даследчую працу"

першую прэмію:

Даўгінаўскай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Вілейскага раёна Мінскай вобласці (загадчык Юркевіч А.А.) - 1 500 000 руб.; ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У.Леніна" (дырэктар Сёмкін А.І.)- 1 500 000 руб.;

другую прэмію:

Холмецкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бІбліятэк Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Шыкла Т.М.) - 1 250 000 руб.; Іўеўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы Гродзенскай вобласці дырэктар Мірончык С.А.) - 1 250 000 руб.;

трэцюю прэмію:

Сялецкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Філатава А.І.) - 1 000 000 руб.; Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы Мінскай вобласці (метадыст Маеўская Н.М.) - 1 000 000 руб.;

2. Прысудзіць заахвочвальную прэмію:

Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса г. Магілёва (дырэктар Краўчанка Г.І.) - 500 000 руб.; Дастоеўскай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Бурак Н.А.) - 500 000 руб.

3. Адзначыць актыўны ўдзел публічных бібліятэк упраўленняў культуры Мінскага (Акушэвіч А.Л.), Гродзенскага (Лойка А.Ч.), Брэсцкага (Бысюк P.P.),Магілёўскага (Сінкавец А.А.) аблвыканкамаў".