Савет створаны пры Міністэрстве культуры ў мэтах паляпшэння каардынацыі сувязей і аказання дапамогі з боку дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь грамадскім арганізацыям беларусаў замежжа.
У склад Кансультатыўнага савета ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі беларускіх аб'яднанняў Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі, грамадскіх аб'яднанняў Беларусі і іншых.
На першым пасяджэнні абмеркаваны Палажэнне аб Кансультатыўным савеце і план работы, пытанні выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі крытычных заўваг і прапаноў, выказаных удзельнікамі V З'езда беларусаў свету; падрыхтоўкі праекта Закону Рэспублікі Беларусь "Аб суайчынніках"; правядзення ў 2011 годзе Фестывалю беларусаў замежжа.
У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры краіны, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, мясцовых улад Беларусі.
Праграма Першага пасяджэння Кансультатыўнага савета прадугледжвае наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прагляд спектакля "Чорная панна Нясвіжа" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 26 чэрвеня члены Савета прымуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, у Навагрудку, наведаюць Мірскі замак.