У Дзень Незалежнасці

№ 26 (946) 26.06.2010 - 02.07.2010 г

Вялікі гала-канцэрт адбудзецца 3 ліпеня ў межах Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!” на пляцоўцы каля стэлы “Мінск — горад-герой”.

Пасля мерапрыемства артысты і гледачы, па традыцыі, разам выканаюць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а неба расквеціць святочны салют.

 А некалькімі днямі раней, 1 ліпеня, у Палацы Рэспублікі адбудзецца канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі. Апоўдні ж 3-га ліпеня ў сталіцы распачнецца шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны - да помніка Перамогі ўскладуць кветкі і вянкі. Пасля абеду свята прымуць ва ўсіх раёнах сталіцы.

Пройдуць у Мінску і Фестываль нацыянальных культур "Пад белымі крыламі Беларусі", выстаўка "Вызваленне Беларусі" ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, міжнародная сустрэча дзіцячых харэаграфічных калектываў "Вясёлка талентаў" і іншыя мерапрыемствы.

4 ліпеня ўпершыню пройдзе гулянне каля новага Музея гісторыі Мінска на вуліцы Рэвалюцыйнай. Як паведаміў на прэсканферэнцыі ў Нацыянальным прэсцэнтры, прысвечанай падрыхтоўцы да святкаванняў, начальнік аддзела па справах мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзімір Анціповіч, канцэрт, мастацкая выстаўка і тэатралізаванае прадстаўленне будуць радаваць тут наведвальнікаў на святы і надалей.