Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ПРА БЫЛОЕ РАСКАЖУЦЬ НАШЧАДКІ...
22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай Вайны
“Я хачу жыць!..”
НКУС супраць мастака: 173 творы апісаны “в доход государства” Раман Семашкевіч нарадзіўся ў 1900 годзе ў мястэчку Лебедзева на Навагрудчыне ў шматдзетнай сям’і, дзе выхоўвалася — цяжка нават уявіць! — 16 дзяцей! Бацька ягоны працаваў садоўнікам у пана. Дзеці раслі сярод лугавых кветак і вялізнага фруктовага саду, памяць пра які захавалася ў Рамана на ўсё жыццё. Магчыма, прыгажосць наваколля і абудзіла ў яго пачуццё любові да гармоніі ў прыродзе. Ён увесь час маляваў. Зза таго, што не было фарбаў, навучыўся маляваць сокам кветак. Захапленне мастацтвам перайшло ў страсць, і ў хуткім часе Семашкевіч, пакінуўшы бацькоўскі дом, апынуўся ў Вільні. Тут, паралельна з вучобай у гімназіі, ён браў урокі жывапісу ў мастацкай студыі Браніслава Тарашкевіча. Сваю прафесійную адукацыю Раман Мацвеевіч працягваў у Віцебску: у 1924 годзе ён паступіў на скульптурнае аддзяленне мастацкага тэхнікума…
Які аўтобус даставіць у Сярэднявечча? І назад…
Набліжэнне грандыёзнага свята на вуліцах Навагрудка пакуль што не адчувалася — там панавала лянотная спякота. Іншая справа — у кабінетах раённага аддзела культуры, які ўжо традыцыйна выступае сапраўдным гаспадаром фэсту: там было яшчэ спякотней, чым на вуліцы. Ужо за некалькі тыдняў супрацоўнікі былі вымушаны перайсці на ўзмоцнены рэжым працы, вырашаючы самыя розныя арганізацыйныя пытанні — не толькі творчыя, але і “тэхнічныя”.
"За­ла­тому ко­ль­цу" патрэбна філігранная апрацоўка
Ся­рэд­ня­веч­нае свя­та ў го­нар Грун­ва­ль­да - гэ­та яшчэ і цу­доў­ны ту­рыс­тыч­ны івэнт. Без сум­не­ву, тэх­на­ло­гія пры­цяг­нен­ня ўва­гі спра­цуе. Ня­гле­дзя­чы на ба­га­тую пра­гра­му фэс­ту, мно­гія яго на­вед­ва­ль­ні­кі, на­пэў­на, зной­дуць час і на не­вя­ліч­кае пад­арож­жа па гіс­та­рыч­ных ад­мет­нас­цях гэ­та­га краю. Ба­ла­зе бо­ль­шасць з іх раз­меш­ча­на ве­ль­мі зруч­на, утва­ра­ючы сво­еа­саб­лі­вае "За­ла­тое ко­ль­ца" ра­ёна.
Золата і ружы "Песняроў"
Які раз пераконваюся: бываюць у жыцці абсалютна выпадковыя - невыпадковыя сустрэчы. І яшчэ раз упэўніваюся: ёсць і будуць у нашым жыцці генетычна закладзеныя за некалькі пакаленняў святыя дні, калі мы, незалежна ад узростаў і межаў, імкнёмся быць разам. Сярод іх адной з найярчэйшых пуцяводных зорак - Дзень Перамогі. І зусім побач з гэтай датай у календары - 22 чэрвеня, дзень нашай Памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і дзень нашага слаўлення мужнасці - мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці... Напярэдадні ж святкавання 65-й гадавіны Перамогі, 8 мая, на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" зрокавая памяць выразна зафіксавала вобраз чалавека з прафесійнай фотакамерай, што старанна "занатоўваў" моманты канцэрта Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". "Мусіць, калега-журналіст", - падумалася мне тады. І якім жа было маё здзіўленне, калі сустрэўся не толькі з Яўгенам Аверыным - так клічуць таго незнаёмца, - але і з ягоным сябрам Ігарам Есвейнам акурат... у рэдакцыі "Культуры".
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»