“Колькі буду ў свеце жыць…”

№ 25 (945) 19.06.2010 - 25.06.2010 г

“Песня — гэта наша жыццё,” — так сцвярджаюць Марыя Анішчанка і Зінаіда Іваноўская — удзельніцы народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Крынічанька” Палаца культуры горада Барань аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама.

/i/content/pi/cult/271/4210/12-1.jpgЯны ўжо 22 гады спяваюць у калектыве - амаль што з дня яго заснавання. Гэтыя салісткі - залаты фонд нашай "Крынічанькі". Яны вельмі добра ведаюць традыцыйныя святы ды абрады Аршаншчыны. Нездарма і нарадзіліся жанчыны на вялікія святы: у Марыі Палікарпаўны дзень нараджэння выпадае на Новы год, а ў Зінаіды Максімаўны - на Дабравешчанне.

Удзельніцы "Крынічанькі" былі неаднаразовымі лаўрэатамі гарадскіх і абласных аглядаў-конкурсаў прыпевачніц. Вось адна з іхніх прыпевак:

Колькі буду ў свеце жыць,

 Усё буду спяваці.

Песні ўнукам перадам,

Як мне калісьці - маці.

Так жанчыны і жывуць, так і спяваюць.

 Вячаслаў ШПАКОЎСКІ, кіраўнік народнага ансамбля "Крынічанька" Палаца культуры г. Барань

 На здымку: удзельніцы "Крынічанькі" Марыя Анішчанка і Зінаіда Іваноўская.