Яны ўжо 22 гады спяваюць у калектыве - амаль што з дня яго заснавання. Гэтыя салісткі - залаты фонд нашай "Крынічанькі". Яны вельмі добра ведаюць традыцыйныя святы ды абрады Аршаншчыны. Нездарма і нарадзіліся жанчыны на вялікія святы: у Марыі Палікарпаўны дзень нараджэння выпадае на Новы год, а ў Зінаіды Максімаўны - на Дабравешчанне.
Удзельніцы "Крынічанькі" былі неаднаразовымі лаўрэатамі гарадскіх і абласных аглядаў-конкурсаў прыпевачніц. Вось адна з іхніх прыпевак:
Колькі буду ў свеце жыць,
Усё буду спяваці.
Песні ўнукам перадам,
Як мне калісьці - маці.
Так жанчыны і жывуць, так і спяваюць.
Вячаслаў ШПАКОЎСКІ, кіраўнік народнага ансамбля "Крынічанька" Палаца культуры г. Барань
На здымку: удзельніцы "Крынічанькі" Марыя Анішчанка і Зінаіда Іваноўская.