Ля яго сцен адбудзецца падрыхтаваны артыстамі канцэрт, які потым змогуць убачыць тэлегледачы. А праз тыдзень пленэрнае свята напаткае Нясвіж: 25 - 26 чэрвеня тут пройдуць "Вечары беларускай оперы і балета ў замку Радзівілаў".
Апошнім часам традыцыйнымі сталі "Вечары ў Мірскім замку", распачатыя калісьці нашым Нацыянальным канцэртным аркестрам на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам. Цыкл оперна-балетных праграм правёў дырыжор Вялікага тэатра Вячаслаў Воліч. Кіраваць аркестрам ён будзе і гэтым разам. У праграме - фрагменты са "Спячай прыгажуні", "Лебядзінага возера", "Баядэркі", "Дон Кіхота", "Шапэніяны", а яшчэ са "Спартака" і "Шчаўкунка".
Выступленні ж у Нясвіжы адбудуцца, у асноўным, на спецыяльна пабудаванай сцэне ва ўнутраным дворыку радзівілаўскага замка. Увечары наступнай пятніцы тут пройдзе "рэстаўраваная" Уладзімірам Байдавым опера "Чужое багацце нікому не служыць" Я.Д. Голанда. У суботу ж нашы оперныя зоркі Таццяна Трацяк і Станіслаў Трыфанаў зачаруюць "Мелодыямі кахання", прычым адбудзецца гэты дзённы канцэрт у гарадской ратушы. А ўвечары свята зноў завітае да замка. І да балета "Шапэніяна" далучыцца галаканцэрт "Шэдэўры опернай класікі ў замку Радзівілаў".