Экспазіцыю ў будынку Венгерскай нацыянальнай бібліятэкі замежнай літаратуры адкрыла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы Алена Купчына.
Гледачам была прадстаўлена серыя здымкаў з выявамі інтэр'ераў і экстэр'ераў беларускага "дыямента ведаў" аўтарства Анатоля Дрыбаса, Лолія Македонскага, Аляксандра Жарнасека, Віктара Суглоба і Валерыя Харчанкі. Нагадаем, у маі падобная экспазіцыя прайшла ў Кальяры, што на Сардзініі.
А літаральна праз два тыдні, 5 - 6 ліпеня, Будапешт прыме першыя ў гісторыі Дні культуры Беларусі ў Венгрыі. Нагадаем, у іх рамках запланаваны выстаўка, падрыхтаваная Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, а такса ма выступленне знакамітых "Харошак".