Вуліца мастацтваў Ірана

№ 25 (945) 19.06.2010 - 25.06.2010 г

Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, у кастрычніку гэтага года чакаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран.

/i/content/pi/cult/271/4188/3-1.jpg

 

14 чэрвеня Тыдзень культуры Ірана адкрыла ў сталічным Палацы мастацтва Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Галерэя ператварылася ў сапраўдны стылізаваны шацёр. Жыхары і госці сталіцы з вялікай цікавасцю адгукнуліся на падзею і цягам тыдня знаёмяцца з іранскімі майстрамі і іх работамі, аналагаў якім не знойдзеш ва ўсім свеце.

Уступнае слова сказаў на адкрыцці Тыдня культуры Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Сэед Абдала Хасэйні: "Стасункі паміж краінамі толькі тады стануць устойлівымі і надзейнымі, калі яны будуць пабудаваны на аснове культуры і мастацтва. Культурныя зносіны розных краін- гэта перапляценне душ і жыццяў народаў, а таксама выбітных людзей і кіраўнікоў розных нацый. З гэтай мэтай арганізаваны Тыдзень культуры Ірана, і спадзяёмся, што дзеячы мастацтваў, студэнты і ўсе ахвотныя пазнаёмяцца з культурай і мастацтвам Ірана, якія налічваюць 9000 гадоў. Нам удалося запрасіць каля 50 майстроў, а гэта, калі параўнаць, усяго толькі збанок вады з вялікага возера".

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш зазначыў, што за няпоўныя 20 месяцаў працы Пасол Ірана ў Мінску арганізаваў ужо другую буйную выстаўку. "Але іранска-беларускія сувязі актыўна развіваюцца з 1995га, калі быў падпісаны мемарандум аб міжнародным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі,- падкрэсліў Віктар Кураш. - Апошнія гады былі насычаны праектамі. Паспяхова прайшлі наша выстаўка ў Іране і іранская - у Беларусі. Іранскія кінематаграфісты ўдзельнічаюць у кінафестывалі "Лістапад", драматычныя артысты - у фестывалі "Белая вежа", спевакі і музыканты - у "Славянскім базары ў Віцебску". Двухбаковае супрацоўніцтва стала магчымым дзякуючы сяброўству нашых прэзідэнтаў. Хацелася б, каб і надалей іх аб'ядноўвалі цесныя сувязі ў галіне культуры".

Выстаўка аформлена ў выглядзе вялізнай майстэрні з дэманстрацыяй стварэння прадметаў мастацтва і складаецца з чатырох раздзелаў. Імправізаваная вуліца мастацтва Тэгерана аб'яднала майстроў чаканкі, ткацтва, вышыўкі, стварэння мініяцюр.

Другая частка - выстаўка персідскіх дываноў, якія ўпрыгожвалі сцены Палаца ад падлогі да столі, а трэцяй сталі выступленні танцавальнай групы з драўлянымі шастамі, артыстаў традыцыйнага лялечнага тэатра, народных казачнікаў, музычных гуртоў...