Як паведамілі "К" у Міністэрстве культуры нашай краіны, у ходзе перамоў абмяркоўваліся пытанні сумеснага супрацоўніцтва ў сферы культуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Суразмоўцы абмеркавалі пытанні арганізацыі магчымых сумесных праектаў з удзелам моладзі. Па словах міністра культуры, вельмі важна, што фонд працуе, звяртаючы ўвагу на маладое пакаленне, якое глядзіць у будучыню.
Выканаўчы дырэктар Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва прапанаваў Міністэрству культуры ініцыяваць 2 - 3 пастаянна дзеючыя беларускія праекты, у якіх былі б задзейнічаны многія краіны СНД. Магчыма, адзін з праектаў будзе тычыцца сферы кінамастацтва.
Армэн Смбацян паведаміў Паўлу Латушку аб актыўнай дзейнасці Фонду ў Беларусі, рэалізаваных сумесных праектах. Кіраўнік Фонду таксама выказаў падзяку за садзейнічанне ў развіцці супрацоўніцтва ў сферы культуры.