Каларытнае шматгалоссе

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

Ганаруся тым, што з’яўляюся ўдзельніцай народнага ансамбля “Каларыт”. Сёння ў калектыве — 16 чалавек: не толькі вакальная група, але і салісты. У сакавіку “Каларыт” адсвяткаваў 30-годдзе. Юбілейны канцэрт прайшоў у Палацы культуры Салігорска. Мастацкі кіраўнік калектыву Таццяна Якуніна, музычны — Алег Шчарбоў, дырэктар Салігорскай ДШМ.

/i/content/pi/cult/269/4177/12-5.jpgЯ маю гонар працаваць у "Каларыце" хормайстрам. Не прыхоўваю, першыя паўгода вельмі хвалявалася: я ж толькі Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі скончыла, маладая, нявопытная, а "Каларыт" - ансамбль са сталымі традыцыямі... Сёння хваляванняў няма, адно толькі радасць ад таго, што я - сярод цудоўных людзей. А гэта - і шахцёр, і таваразнаўца, і настаўніца. Хто год спявае, а хто - трынаццаць. Але асаблівая павага - тым, хто стаяў ля вытокаў "Каларыту" і цяпер застаецца яго ўдзельнікам. Сярод такіх - Ганна Кот, Галіна Новік, Надзея Траццякова, Ірына Юхневіч, Алена Міраненка...

 Так, не ўсе ў "Каларыце" знаёмыя з музычнай граматай. Але за доўгія гады дасягнуты зайздросна высокі выканальніцкі ўзровень.

Марыя БАДЫЛЬ, выкладчык харавога аддзялення Салігорскай ДШМ На здымках: народны вакальны ансамбль "Каларыт"; мастацкі кіраўнік калектыву Таццяна Якуніна, музычны кіраўнік і дырэктар Салігорскай ДШМ Алег Шчарбоў.