Я маю гонар працаваць у "Каларыце" хормайстрам. Не прыхоўваю, першыя паўгода вельмі хвалявалася: я ж толькі Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі скончыла, маладая, нявопытная, а "Каларыт" - ансамбль са сталымі традыцыямі... Сёння хваляванняў няма, адно толькі радасць ад таго, што я - сярод цудоўных людзей. А гэта - і шахцёр, і таваразнаўца, і настаўніца. Хто год спявае, а хто - трынаццаць. Але асаблівая павага - тым, хто стаяў ля вытокаў "Каларыту" і цяпер застаецца яго ўдзельнікам. Сярод такіх - Ганна Кот, Галіна Новік, Надзея Траццякова, Ірына Юхневіч, Алена Міраненка...
Так, не ўсе ў "Каларыце" знаёмыя з музычнай граматай. Але за доўгія гады дасягнуты зайздросна высокі выканальніцкі ўзровень.
Марыя БАДЫЛЬ, выкладчык харавога аддзялення Салігорскай ДШМ На здымках: народны вакальны ансамбль "Каларыт"; мастацкі кіраўнік калектыву Таццяна Якуніна, музычны кіраўнік і дырэктар Салігорскай ДШМ Алег Шчарбоў.