У этнаграфічным музеі адкрыецца выстаўка "Свет хрысціянскіх абразоў", у мастацкім імя П.Масленікава- "Усе фарбы В.Паленава". Хор і аркестр Магілёўскай гарадской капэлы выступяць з дырыжорам Херарда Марцінесам (Венесуэла). Аркестр рускіх народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі - са школай званароў Беларускага Экзархату.
Гасцямі свята стануць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале са знакамітым Аляксандрам Анісімавым, а таксама нямецкія музыканты - Маладзёжны хор г. Лютэрштат-Вітэнберга і арганіст Герцэр Томас.